Гандлявалі з размахам

У Магілёве канфіскавалі нелегальную партыю жаночага адзення

У Магілёве канфіскавалі нелегальную партыю жаночага адзення з Расіі і Турцыі коштам 3 мільярды рублёў.

— Тавары без дакументаў, якія б пацвярджалі законнасць іх набыцця, былі выяўлены ў час пазапланавай аператыўнай праверкі гандлёвай сеткі прыватнага ўнітарнага прадпрыемства супрацоўнікамі падатковай інспекцыі і аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі АУС Кастрычніцкага раёна Магілёва, — гаворыць намеснік начальніка інспекцыі МПЗ па Кастрычніцкім раёне горада Магілёва Марына Шаройкіна.

Цікава, што прадпрыемства было зарэгістравана толькі ў студзені 2014 года, аднак размах дзейнасці аказаўся вялікім: у гандлёвую сетку прыватнай структуры ўваходзілі 15 аб’ектаў. За невыкананне правілаў гандлю правапарушальнік будзе прыцягнуты да адміністрацыйнага пакарання. Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй тавараў. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter