Ці ва ўсіх замежных прадаўцоў садавіны і гародніны на рынку “Ждановічы” ёсць дакументы?

Гандаль з акцэнтам

Верасень — самы час назапасіць садавіны і гародніны на зіму. У пошуках вітамінных тавараў па смачных цэнах мінчане накіроўваюцца ў тым ліку на рынак «Ждановічы». Свае садавіннаагароднінныя тавары тут пра-пануюць не толькі нашы фермеры, але і прадаўцы з іншых краін. Разам з супрацоўнікамі аддзела па рамадзян-стве і міграцыі Цэнтральнага РУУС Мінска карэспандэнт «Р» праверыла дакументы ў замежных гандляроў.

Правяраем іншаземцаў пасля таго, як яны што-небудзь збылі пакупнікам. Пасля такога казаць «не гандляваў» няма сэнсу
Фота Уладзіміра ШЛАПАКА

— Кавуны смачныя, салодкія! Падыходзьце, бярыце! — зазывае грузін Зураб і прапануе ўсім жадаючым пакаштаваць разрэзаны экзэмпляр.

Правяраем яго дакументы. У Зураба маецца пасведчанне на права  жыхарства тэрмінам да 2020 года. Зарэгістраваны ў вёсцы Цна пад Мінскам. Дакументы ў гэтага прадаўца начальнік АГіМ Цэнтральнага РУУС Мінска Руслан Івашка правярае не ўпершыню: Зураб частуе пакупнікоў сваімі кавунамі ўжо некалькі гадоў. Прэтэнзій да яго ніколі не было, і гэты раз не стаў выключэннем:

— У гэтай частцы рынку гандлююць дробным оптам і ў розніцу. Тут пераважаюць пастаянныя прадаўцы. У асноўным гэта грамадзяне Азербайджана, Грузіі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана. Яны ўсе маюць дазвол на пастаяннае пражыванне. А вось на аптовым рынку вялікая цякучасць кадраў. Там нярэдка фіксуем парушэнні. У асноўным у прадаўцоў з Азербайджана і Грузіі.
Дазвол на гандаль, як аказалася, маюць не ўсе прадаўцы садавiны i гароднiны
Фота источник

Адпраўляемся на аптовы рынак. Фуры і грузавікі тут выстраіліся ў доўгія рады, каля кожнай машыны імправізаваны прылавак. Сталы літаральна ломяцца ад смачнага асартыменту. За адным з прылаўкаў Алі з Азербайджана. Іншаземец спакойны — праверка дакументаў для яго звыклая працэдура. У нацыянальны пашпарт Алі ўклеена спецыяльная марка — часовае пражыванне тэрмінам да аднаго года. Яно сапраўднае да снежня 2017 года. А вось у яго напарніка пячатка ў пасведчаннi на права жыхарства аказалася трохі размытай.

— Трапіў пад дождж на рынку, ну, куртка і прамокла, — тлумачыць ён.

У гэтай частцы рынку гандлююць дробным оптам і ў розніцу. Тут пераважаюць пастаянныя прадаўцы. Яны ўсе маюць дазвол на пастаяннае пражыванне
Сапсаваны дакумент інспектар Крысціна Астрэйка настойліва рэкамендуе замяніць. Прадавец абяцае заняцца гэтым пытаннем у бліжэйшы час.

— Сярод распаўсюджаных парушэнняў — адсутнасць рэгістрацыі і ажыццяўленне працоўнай дзейнасці без наяўнасці неабходнага на тое спецыяльнага дазволу, — зыходзячы з вопыту, пералічвае Руслан Івашка.

Падыходзім да Расіма і Асіфа, што прывезлі кавуны з Узбекістана. Падчас праверкі дакументаў высвятляем, што абодва зарэгістраваныя ў Дзяржынску і атрымалі пасведчанне на права жыхарства па адной падставе: іх жонкі — грамадзянкі Беларусі. Дазвол на гандаль ім не патрабуецца.

Тым часам сарафаннае радыё хутка разнесла, што на рынку працуе рэйдавая група. Некаторыя прадаўцы без дакументаў паспяшаліся схавацца. Не атрымалася. Якраз на такі выпадак падчас рэйдаў экіпажы ДАІ працуюць на выездах з тэрыторыі рынку, атрад міліцыі асаблівага прызначэння сочыць за перыметрам і дапамагае правяраць дакументы.

Падчас праверкі гандлёвых радоў, мы некалькі разоў сутыкаліся з сітуацыяй, калі за прылаўкамі аказваліся не прадаўцы, а іх сябры. Пры гэтым яны нібыта не працавалі, а толькі прыглядалі за таварам, пакуль сапраўдныя прадаўцы, маўляў, на пару хвілін адлучыліся па справах. Менавіта такой лініі паводзін прытрымліваецца наступны парушальнік Юнус. У нашу краіну ён прыехаў упершыню два тыдні таму.

— Пакуль зачыненыя, прыгажуня! — Юнус справаджвае патэнцыяльную пакупніцу, пакуль мы правяраем ягоныя дакументы.

У нашу краіну Юнус уехаў, аформіўшы дазвол на часовае знаходжанне. Яно дазваляе яму знаходзіцца ў краіне ўвогуле не больш за 90 сутак.

У наступным гандлёвым пункце, як аказалася, таксама не ўсе прадаўцы рады пакупнікам.

— Чый тавар? — цікавімся ў хлопца, што сядзіць на раскладным стуле ля прылаўка.

Смуглявы малады чалавек не адразу заўважыў шыракаплечага супрацоўніка ў форме, разгубіўся.

— Не ведаю, проста… — сказаў і раптоўна цалкам забыў рускую мову.

Даведаўшыся, што менавіта на такі выпадак інспектары трымаюць сувязь з перакладчыкамі, знаходзіць патрэбныя словы. Аказалася, хлопца завуць Эльнуру. Ён прыехаў з Азербайджана. Рэгістрацыя ў яго ёсць, а вось дазволу на працоўную дзейнасць, як і ў Юнуса, няма.

— На першы раз іх строга не караюць, абмяжоўваюцца штрафам. Асабліва злосных парушальнікаў заканадаўства дэпартуюць, — Руслан Івашка расказвае пра магчымыя захады ў дачыненні да затрыманых.

...Сёння рэйдавая група затрымала пяць парушальнікаў. Адказнасць панясуць не толькі яны, але і ўладальнікі гандлёвых кропак, што нанялі на працу іншаземцаў. Затрыманых даставяць у аддзел па грамадзянстве і міграцыі Цэнтральнага РУУС. Ён размешчаны непасрэдна на тэрыторыі Гандлёвага дома «Ждановічы». Аддзел пераехаў у гэты будынак з вуліцы Арлоўскай у лютым.

— Пераважная колькасць іншаземцаў працуе на рынку «Ждановічы», таму так значна зручней. Па-першае, яны пастаянна ў нас перад вачыма, па-другое, ім па рэгістрацыю далёка ездзіць цяпер не прыходзіцца, — Руслан Івашка паказвае новы корпус, у якім размясціўся аддзел.

Напрыканцы Руслан Івашка нагадаў, што калі індывідуальны прадпрымальнік хоча ўзяць на працу іншаземца, яму трэба атрымаць спецыяльны дазвол. Для найму больш за дзесяць замежных супрацоўнікаў неабходна атрымаць ліцэнзію ў Дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў.

gorbatenko_inna@mail.ru
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter