Гамлет у ластах і з бензапілой

Госці чэмпіянату свету па хакеі змогуць пазнаёміцца з усімі беларускімі і найбольш цікавымі замежнымі тэатрамі лялек.

Госці чэмпіянату свету па хакеі змогуць пазнаёміцца з усімі беларускімі і найбольш цікавымі замежнымі тэатрамі лялек. З 15 па 19 мая ў Мінску пройдзе VIII Беларускі міжнародны фестываль тэатраў лялек. Аснову тэатральнага форуму складуць спектаклі класічныя па змесце, але неардынарныя па форме.

Адкрые фестываль Магілёўскі абласны тэатр лялек незвычайнай пастаноўкай “Гамлет” паводле Шэкспіра. Галоўны герой выйдзе на сцэну ў ластах і з бензапілой у руках. Будзе чаму здзівіцца і падчас іншых спектакляў.

— Мы паспрабавалі не пакрыўдзіць ні дзяцей, ні дарослых, — расказвае мастацкі кіраўнік фестывалю Аляксей Ляляўскі. — Спектакляў вельмі шмат. Адны разлічаныя на дзетак ад гадоў трох, іншыя — на гледачоў, старэйшых за 16 і 18 гадоў. Прагледзеўшы праграму фестывалю, упэўніўся: кожны знойдзе спектакль для сябе ці сваіх дзяцей.

У беларускі фестывальны рэпертуар увойдуць “Дзядзька Ваня і сястры тры” Беларускага тэатра “Лялька”, “Фаўст. Сны” Гродзенскага абласнога тэатра лялек, “Ладдзя роспачы” паводле Караткевіча Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, “Тарцюф” Гомельскага дзяржаўнага тэатра лялек, “Самазванец” Брэсцкага тэатра лялек. Гэта спектаклі для больш-менш дарослых гледачоў. Для малодшых дзетак Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка” з Маладзечна падрыхтаваў пастаноўку “Шматкі па закуточках”.

— Многія фестывалі скаціліся да таго, што мясцовыя пастаноўкі ўжо не паказваюць. Мы захоўваем традыцыі, — падкрэсліў Аляксей Ляляўскі. — У нас на фестывалі прадстаўлены ўсе беларускія тэатры лялек. Вельмі радыя, што з імі змогуць пазнаёміцца госці чэмпіянату свету па хакеі, які ў гэты час праходзіць у Мінску. Разам з айчыннымі трупамі сваю творчасць прэзентуюць тэатры з Расіі, Украіны, Польшчы, Італіі і Ізраіля.

Беластоцкі тэатр прадставіць пастаноўку “Мантэкі і Капулеці”, ізраільскі тэатр “Агадзіт” прывязе ў Беларусь спектакль “Маленькі Амадэус” з героем па прозвішчы Моцарт, тэатр “Бамбабамбін” з Італіі падрыхтаваў вельмі смешны спектакль для дзетак “Дзень нараджэння”. Юным гледачам прыйдуцца даспадобы таксама спектаклі “Ленка” з Беластока, “Крылы для Дзюймовачкі” з Палтавы, “Сонечны Прамень” з Масквы, “Канягі” з украінскага Ужгарада.

Пастаноўкі замежных тэатраў будуць паказвацца на мове арыгінала з сінхронным перакладам. Арганізатары вырашылі, што гэта найлепшы спосаб перадаць змест спектакляў. А вось навушнікі і субцітры, на іх погляд, наадварот, перашкаджаюць прагляду пастановак. “Ленка” і “Мантэкі і Капулеці” ідуць без слоў, таму для іх пераклад не спатрэбіцца. А падчас паказ спектакляў “Маленькі Амадэус” і “Дзень нараджэння”, разлічаных на самых маленькіх, перакладуць толькі асноўныя фразы. Як патлумачыў мастацкі кіраўнік, гэта неабходна, каб не перакрываць голас акцёра. А дзеці, на яго думку, здагадлівыя і ўсё зразумеюць без перакладу.

Акрамя спектакляў кожны дзень у фае Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек будзе збірацца дыскусійны клуб “Час наперад”, у якім выказацца наконт спектакляў змогуць як простыя гледачы, так і акцёры, рэжысёры, тэатральныя крытыкі.

 В тему

Куклы над Неманом

Международный фестиваль кукольных театров в эти дни проходит еще в одном белорусском городе — в Гродно на праздник приехали  двадцать театров из девяти стран.

Коллективы из Беларуси, Польши, Сербии, Эстонии, Литвы, Чехии, Болгарии, Украины и России привезли в город над Неманом постановки, отличающиеся оригинальностью и современностью. Например, театр кукол из эстонского Вильянди решил представить в Гродно детский спектакль без слов “Золушка”. А белостокский театр привез постановку “Монтекки и Капулетти”, в которой умело сочетаются куклы, танец и пластика. Праздник театрального искусства “Куклы над Неманом” продлится до 15 мая.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter