Галодны, стомлены, але з грыбамі

Грыбнік-пенсіянер, які заблукаў у лесе, на шчасце, не пацярпеў

Калі апоўдні наступнага дня 73-гадовы дачнік садовага таварыства «Пчолка», што на Рагачоўшчыне, не вярнуўся дахаты, на яго пошукі адправіліся міліцыянеры, выратавальнікі і прадстаўнікі лясной гаспадаркі.

На шчасце, у гэтых мясцінах каля вёскі Блізняцы на пенсіянера натрапіў прапаршчык унутранай службы МНС, які таксама збіраў грыбы. Ён і дапамог пажыламу мужчыну выбрацца з гушчару. Пенсіянер не пацярпеў, вярнуўся дадому стомлены, галодны, але з грыбамі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter