Галоўны інвестар — Расія

Бюджэт Саюзнай дзяржавы на наступны год складзе $ 160 млн

Беларусь і Расія ўзгаднілі бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2013 год у аб’ёме $ 160 млн. Аб гэтым паведаміў журналістам па выніках пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.

Прыняты 4 саюзныя праграмы ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных і касмічных тэхналогій, а таксама кампазіцыйных матэрыялаў. Усе гэтыя праекты накіраваны на будучыню, падкрэсліў беларускі прэм’ер-міністр.

Паводле яго слоў, пытанні, вынесеныя на разгляд пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, у цэлым узгодненыя. “Група высокага ўзроўню на пляцоўцы Пастаяннага камітэта разгледзіць пытанні далейшай інтэграцыі нашых краін па асобных напрамках”, — заявіў прэм’ер-міністр.

Беларусь і Расія вырашылі шматлікія інфраструктурныя пытанні, у тым ліку ў галіне пагранічнай бяспекі, рэгіянальнай групіроўкі войскаў. Прынята рашэнне аб лібералізацыі ўмоў доступу на рынак кампаній дзвюх краін у фармацэўтыцы, праектаванні і будаўніцтве, аўтамабільных перавозках.

Дасягнута таксама дамоўленасць аб пераходзе да ўзаемнага прызнання ліцэнзій, сертыфікатаў і іншых дазвольных дакументаў.

Прыняты план мерапрыемстваў па далейшым развіцці малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Саюзнай дзяржаве да 2015 года.

Прэм’ер-міністр пазітыўна ацаніў дынаміку гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ра-сіяй і выказаў упэўненасць у тым, што нашы краіны змогуць пераадолець планку па ўзаемным тавараабароце ў $ 40 млрд.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter