Перед тем как вынести вопрос о выдаче лицензии на пуск первого энергоблока, пройдут общественные слушания

Галоўная прыёмка вясны

У красавiку — маi можа адбыцца прыёмка ў эксплуатацыю энергаблока № 1 Беларускай АЭС. Пра гэта ў ходзе брыфiнгу БЕЛТА расказаў першы намеснiк начальнiка Дэпартамента па ядзернай i радыяцыйнай бяспецы МНС (Дзяржатамнагляд) Леанiд Дзедуль.

Цяперашняе адключэнне першага энергаблока БелАЭС ад сеткi будзе доўжыцца каля тыдня.

Паводле яго слоў, працэдуру будзе ажыццяўляць прыёмачная камiсiя, склад якой будзе зацверджаны распараджэннем Прэм’ер-мiнiстра.

— Але да гэтага на атамнай станцыi будзе праведзена работа па ацэнцы гатоўнасцi блока № 1 да ўводу ў эксплуатацыю, усе наглядныя органы павiнны будуць даць станоўчае заключэнне. Гэта адна з умоў для работы камiсii i прыняцця рашэнняў.

Улiчваючы, што гаворка iдзе пра ядзерны аб’ект, Леанiд Дзедуль падкрэслiў: найважнейшая ўмова перад яго запускам — наяўнасць лiцэнзii. На ўсiх этапах уводу выдавалiся дазволы на рэалiзацыю тых цi iншых праграм, перад кожным рашэннем працавалi мэтавыя iнспекцыi.

— Цяпер перад разглядам пытання аб выдачы лiцэнзii атамнай станцыi на эксплуатацыю энергаблока № 1 будзе праведзена адпаведная iнспекцыя, якая дасць ацэнку адпаведнасцi па фiзiчным стане ўсiх элементаў, канструкцый, сiстэм, па гатоўнасцi персаналу, будуць разгледжаны дакументы, якiя абгрунтоўваюць бяспеку станцыi. Вынiковы дакумент будзе прад’яўлены прыёмачнай камiсii. Але перад тым, як вынесцi пытанне аб выдачы лiцэнзii на калегiю МНЗ, пройдуць грамадскiя слуханнi. Там будзе даведзеная iнфармацыя пра тое, якiя ў нас прычыны разглядаць пытанне аб магчымасцi выдачы лiцэнзii на эксплуатацыю энергаблока БелАЭС № 1.

Адказваючы на ​​пытанне пра цяперашняе адключэнне першага энергаблока БелАЭС ад сеткi, Леанiд Дзедуль паведамiў: яно будзе доўжыцца каля тыдня. I нагадаў, што гэта падзея — планавая.

— Зараз станцыя знаходзiцца на завяршальным этапе ўводу першага энергаблока ў эксплуатацыю. На кожным з этапаў праводзiцца маса выпрабаванняў, вывяраецца ўзгодненасць сiстэм, праца сiстэм бяспекi. Зараз рэактарная ўстаноўка ў халодным стане, гэта значыць, працэсы выпрацоўкi электраэнергii прыпынены. Так неабходна для выканання рэгламентных работ. Гэта рабочы працэс, i падобныя дзеяннi не павiнны выклiкаць неспакой ў насельнiцтва.

Беларусь ратыфiкавала шэраг мiжнародных канвенцый, уключаючы Канвенцыю аб аператыўным апавяшчэннi аб ядзернай аварыi, а таксама iншыя мiжнародныя i двухбаковыя пагадненнi. Гаворка пра апавяшчэнне аб аварыях, а таксама аб прадастаўленнi iнфармацыi аб стане ядзернай i радыяцыйнай бяспекi i стане ўстановак.

— Што тычыцца Беларусi, мы ў добраахвотным парадку праiнфармавалi краiны i пра завоз палiва, i загрузку яго ў рэактар, i пра пачатак фiзпуску першага энергаблока. Хоць па патрабаваннях МАГАТЭ гэта было неабавязковым.

Беларусь дэманструе адкрытасць, мы запрашаем замежных экспертаў, адзначыў Леанiд Дзедуль. Паводле яго слоў, наступная мiжнародная iнспекцыя плануецца ў чэрвенi — лiпенi. Гэта будзе мiсiя МАГАТЭ па фiзiчнай ахове.

— Таксама ў канцы года, калi эпiдэмiялагiчная сiтуацыя не акажа ўплыву, плануецца прыезд мiсii МАГАТЭ па ацэнцы рэгулюючай дзейнасцi.

arteaga@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter