Галоўная каштоўнасць – добразычлівасць!

Каля 30 тысяч гадоў таму тут жылі першабытныя людзі. Недалёка ад месца іх стаянкі знаходзіцца гарадзішча XII—XIII стагоддзяў. Гэты старажытны горад меў абарончы замак, але самая характэрная дэталь: у той перыяд яго плошча складала 7 гектараў — значна больш, чым плошча тагачаснага Мінска! На жаль, своеасаблівы мегаполіс, па народных паданнях, спалілі мангола-татары ў сярэдзіне ХІІІ стагоддзя.

Чым славяцца Калiнкавiчы? Па-першае, сваiм мястэчкам Юравічы, дзе адчуваецца подых часу.

Каля 30 тысяч гадоў таму тут жылі першабытныя людзі. Недалёка ад месца іх стаянкі знаходзіцца гарадзішча XII—XIII стагоддзяў. Гэты старажытны горад меў абарончы замак, але самая характэрная дэталь: у той перыяд яго плошча складала 7 гектараў — значна больш, чым плошча тагачаснага Мінска! На жаль, своеасаблівы мегаполіс, па народных паданнях, спалілі мангола-татары ў сярэдзіне ХІІІ стагоддзя.

Калiнкавiчы добра вядомы таксама сваiм народным тэатрам гумару «Вясёлыя аўцюкоўцы», якi створаны напярэдаднi правядзення першага фестывалю гумару «Аўцюкi-1995». За шчыры жарт, багаты яскравы гумар, талент, весялосць, аптымiзм, творчае развiццё традыцый народнага гумару калектыў неаднаразова ўзнагарожваўся дыпломамi, граматамi i каштоўнымi падарункамi па вынiках аглядаў-конкурсаў i фестываляў самага рознага ўзроўню.

Два гады назад, напярэдаднi чарговага, 6-га, фестывалю гумару, каля цэнтральнага ўваходу ў гарадскi парк культуры была ўстаноўлена экспазiцыя з вясёлымi фiгуркамi Каласка i Калiнкi (на здымку), якiя вельмi падабаюцца мясцовым жыхарам.

Славiцца калiнкавiцкi край сваiмi майстрамi. Асаблiва тымі, што займаюцца ткацтвам. Рознакаляровыя перабiранкi, тканыя ў шмат нiтоў посцiлкi, ручнiкi, абрусы можна ўбачыць у кожнай сялянскай хаце. Самая таленавiтая i працавiтая сярод ткачых — Марыя Стома з вёскi Боруск. Яе вырабы неаднаразова экспанавалiся не толькi на раённых, абласных i рэспублiканскiх выставах, але ў свой час выстаўлялiся на ВДНГ, нават у Мангольскай рэспублiцы.

Не менш за ткацтва ў раёне распаўсюджана i вышыўка. Мясцовыя майстрыхi валодаюць вышыўкай крыжыкам, адвольнай гладдзю. Традыцыйныя матывы, якiмi ўпрыгожваюць вышывальшчыцы свае ручнiкi, абрусы, падузорнiкi, — кветкi, сабраныя ў букеты або вазоны. Так, напрыклад, вышываныя вырабы Еўдакii Кулiковай нельга пераблытаць з вышыванкамi майстрых iншых вёсак. Гэтаму рамяству Еўдакiя Васiльеўна вучылася сама, любiмай справай займаецца з 15-ці год. Сёння яна на заслужаным адпачынку. Уся яе хата ў вышываных карцiнах, сурвэтках, ручнiках, настольнiцах, пакрышках i iконах, зробленых уласнымi рукамi. Работы калiнкавiцкай майстрыхi неаднаразова выстаўлялiся на раённых, абласных аглядах-конкурсах i святах у Мазыры, Ельску, Чачэрску, Рэчыцы.

Жыве ў Калiнкавiчах яшчэ адзін цікавы чалавек — Мiхаiл Яршоў. Каля 10 год ён займаецца неардынарным мастацтвам — вырабам кузнечнай мiнiяцюры на курыных i гусiных яйках. «Падкаваныя» iм яйкi вядомы ў Японii, Кiтаi, Германii, Расii. Ёсць у яго калекцыi ажурная медная выява Неўскага праспекта i карты Беларусi з усiмi рэгiёнамi, ды і не толькі. Свае працы майстар прысвячае гераiчным падзеям, якiя адбылiся ў часы Вялiкай Айчыннай вайны.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter