Клецки как белорусский фастфуд

Галкі ды сарокі

Немагчыма сказаць, які з народаў прыдумаў клёцкі. Сёння гэту страву гатуюць у многіх краінах. Проста называюць па-рознаму. У Германіі вам прапануюць кнедлі, у Венгрыі — гамбоўцы, у Італіі — ньёкі, у суседняй Украіне — галушкі… У нас такія шарыкі называюць клёцкамі. Першапачаткова яны вырабляліся з пшанічнай, грэцкай, жытняй, ячменнай мукі або з іх сумесі. Пазней у сялянскім рацыёне з’явіліся маленькія бульбяныя клёцкі. Тыя, што гатаваліся на малацэ, называліся «шклянымі», паведамляе livingheritage.by. Клёцкі, падсмажаныя на патэльні, падаваліся ў выгля­дзе гарніру, а пасыпаныя шкваркамі, смажанай цыбулькай ці грыбочкамі, з’яўляліся асобнай стравай. Гатаваліся яны вельмі хутка — зляпіў ды зварыў. Таму сёння эксперты часам называюць іх традыцыйным беларускім фастфудам.


1000.menu

Акрамя звычайных клёцак, беларусы гатавалі таксама галкі, сарокі і клёцкі з «душамі». Сарокі атрымліваліся, калі ў клёцку пакласці даўгаваты кавалачак сала, піша эксперт беларускай і славянскай кухні, гісторык кулінарыі, аўтар кніг Алена Мікульчык. А галкі часцей за ўсё рабілі з рыбы або грэчкі і выкарыстоўвалі ў якасці гарніру, самастойнай стравы альбо як адзін з інгрэдыентаў супу.

Клёцкі з «душамі» — страва, характэрная для заходняй часткі Віцебскай вобласці. «Душой» называюць начынку, якая змяшчаецца ў сярэдзіне шарыкаў. Раней клёцкі з’яўляліся рытуальнай стравай памінальнага стала, але з цягам часу іх сталі гатаваць і ў выхадныя дні, калі збіраецца ўся сям’я. Не знікла традыцыя прыгатавання клёцак з «душамі» на Віцебшчыне і сёння. Больш таго, у 2017 годзе яна была ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Прыгатаванне стравы нескладанае. Спачатку бульбу дзяруць на тарцы, адціскаюць. Атрыманы крахмал дадаюць у адціснутую дранку, соляць, падсыпаюць трошкі мукі, замешваюць. У якасці начынкі выкарыстоўваюць сала, мяса, фарш, грыбы ці хатнюю каўбасу. Сфарміраваныя клёцкі кідаюць у кіпень і вараць паўгадзіны.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter