Галава чарапахі

Абрысы гэтай паўвыспы нагадалі Сяргею Плыткевічу галаву чарапахі. Але адкуль узялася гіганцкая рэптылія на Віцебшчыне? Куды яна трымае шлях, і чаму не лічыць патрэбным хаваць галаву пад панцыр, пачуўшы гук матора?

Нагадваем умовы конкурсу. Вам трэба ўважліва паглядзець на здымкі фотамастака Сяргея Плыткевіча, зробленыя ім з вышыні птушынага палёту. Кожны з убачаных фотамастаком краявідаў нагадвае нейкага дзівоснага звера, фантастычную птушку ці іншапланетны пейзаж. Кожны з сюжэтаў натхняе на філасофскае асэнсаванне рэчаіснасці.
Складзіце легенду ці казку пра тое, што бачыце на здымку, і дашліце ў рэдакцыю. Пераможцы кожнага тура конкурсу ўбачаць свае творы надрукаванымі. Аўтары самых цікавых, арыгінальных і фантастычных апавяданняў атрымаюць каштоўныя падарункі ад выдавецтва “Рыфтур”.
Калі ласка, напішыце колькі слоў пра сябе: хто вы, чым займаецеся, пра што марыце ў вольны час.
Шліце свае допісы з пазнакай “Краіна казак” на адрас: 220013, г.Мінск, вул. Б.Хмяльніцкага, 10а, “Народная газета”.
Ці на электронную скрыню info@ng-daily.by


 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter