У Міністэрстве інфармацыі краіны працуе выстава «Добрая сатыра»

Гісторыя з гумарам

Карыкатуры на грамадскія падзеі, вядомых людзей ды і проста выпадкі з жыцця запрашаюць паглядзець у Міністэрстве інфармацыі краіны. Тут працуе выстава «Добрая сатыра». Прыемна, што аўтарам усіх малюнкаў з’яўляецца наш калега Мікалай Гіргель. «Экспазіцыя складаецца з работ, якія я маляваў на працягу больш як сорак гадоў. Пачынаючы з далёкіх 1970-х і заканчваючы сённяшнім часам», — расказвае пра падборку Мікалай Сяргеевіч.



Выбраць карыкатуры для выставы, прызнаецца аўтар, было няпроста. З тысяч малюнкаў ён імкнуўся вылучыць тое, што было б цікавым і зразумелым сучаснікам. «Я сабраў каля тысячы работ, арганізатары скарацілі гэты спіс да двухсот. У выніку, спадзяюся, людзі ўбачаць самае-самае», — кажа мастак.

У Міністэрстве iнфармацыi малюнкі будуць выстаўлены каля месяца, затым экспазіцыя «праедзе» па іншых гарадах краіны.

Кацярына ПАНЦЯЛЕЕВА

panteleeva_katya@mail.ru
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter