Гісторыя адной сям’і

“Мой дзядзька Адам Станкевіч, 1898 года нараджэння, у 1915—1920 годзе выехаў у ЗША. Там ажаніўся з дзяўчынай Францішкай. У іх нарадзілася двое дзяцей: дачка Марта і сын Эдмунд. Зараз ім ужо, мабыць, больш за 70. За акіян дзядзька Адам забраў і сваю сястру Браніславу, якая там выйшла замуж. Яе прозвішча па мужу Дымарска, Браніслава Дымарска. У іх сям’і выхоўвалася дачка Тэрэса. Дзядзькі Адама і цёткі Браніславы сярод жывых ужо, вядома, няма. Хочацца ведаць пра стрыечных братоў, сясцёр Эдмунда Адамавіча СТАНКЕВІЧА, Марту Адамаўну СТАНКЕВІЧ (прозвішча дзявочае), Тэрэсу Адольфаўну ДЫМАРСКУ (прозвішча дзявочае), іх дзяцей, унукаў. Анастасія Браніславаўна Бернатовіч, Гродзенская вобласць”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter