Гімн шайбе і клюшцы

За месяц на конкурс гімна чэмпіянату-2014 прыслана 35 песень

За месяц на конкурс прыслана 35 песень.

Сярод вядомых артыстаў беларускай эстрады заяўкі падалі гурты «Аўра», «Лас-Вегас», «Нутэкі». Па ўмовах конкурсу жадаючыя маглі даслаць не больш за дзве песні.

— Такіх рэкардсменаў было толькі двое, — кажа Юлія Касьянава, менеджар дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай. — Песні ва ўсіх на рускай мове, хаця некаторыя выканаўцы прадстаўлялі адразу англійскі варыянт кампазіцыі. Цікава, што работы артыстаў разнажанравыя: рок, поп і нават класіка.

Назваць пераможца арганізатары абяцаюць да 1 лютага.

— Усяго лідараў будзе трое —заняўшыя першае, другое і трэцяе месцы, — працягвае Юлія. — У якасці прыза яны змогуць не толькі выканаць свае песні на канцэртных пляцоўках, якія мы плануем устроіць у час ЧС у фан-зоне спартыўных комплексаў «Мінск-Арэна» і «Чыжоўка-Арэна», але i атрымаць білеты на гульні.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter