Французская паэзiя i вiцебскi унiверсiтэт

Асаблівая прыкмета сённяшняга дня Віцебскага дзяржаўнага універсітэта – руплівы “мурашнік” таленавітай моладзі. Нядаўна некаторыя з яе прадстаўнікоў удастоены ўзнагарод. Уручаў іх старшыня савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы таленавітых навучэнцаў і студэнтаў, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прафесар Міхаіл Аўласевіч. Першыя прэміі і граматы ўручаны прэзідэнцкім лаўрэатам універсітэта, удзельнiкам творчага аб’яднання “Рандэву з французскай паэзіяй” Сяргею Ермачэнку і Марыі Марозавай. Асабліва шмат цёплых слоў, віншаванняў і падзякі выпала кіраўніку аб’яднання старшаму выкладчыку кафедры замежнай мовы Наталлі Сержантавай. Яе выхаванцы пераводзяць класічныя творы французскіх пісьменнікаў і паэтаў, самі пішуць вершы і прозу на замежнай мове. У ліку найбольш значных работ — зборнік паэзіі “Французская поэзия ХІХ—ХХ веков” у перакладзе студэнтаў ВДУ. Недзе каля дзвюх гадзін працягвалася свята ўшаноўвання творчага аб’яднання “Рандэву з французскай паэзіяй”. У пяшчотнай повязі гучалі песні, вершы на беларускай, рускай і французскай мовах. У завяршэнне прагучаў гімн Віцебскага дзяржуніверсітэта ў выкананні народнага студэнцкага хору “Кантилена” на словы рэктара ВДУ Аркадзя Русецкага.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter