Фоторепортаж. Поймать рыбу голыми руками и выиграть петуха можно было на ярмарке в Щучине

У Шчучыне прайшоў традыцыйны восеньскі кірмаш. Гэта свята штогод збірае людзей з усёй Шчучыншчыны.



Кірмаш – той дзень, калі вёска горад корміць, таму гараджанам, відаць, не спалася з самага ранку: яны ішлі з сумкамі і мяхамі. Свае паслугі прапаноўвала грузавое таксі, бескарысную дапамогу – актывісты РК БРСМ.

Кірмаш зноў здзівіў багатым асартыментам і мясцовым каларытам. Магчымасцю выгадна набыць сельскагаспадарчую прадукцыю скарысталіся многія гараджане. Асартымент быў на любы густ і кашалёк. Выйграць прадукцыю можно было і падчас сяльгаслатарэі. За 2,5 рублі можна было атрымаць мех бульбы, морквы, цыбулі, яблыкаў і разжыцца пеўнямі ды курачкамі. Сёлета ўдача ўсміхнулася шчучынцам Юліі і Кірылу Скаромным, якія набылі ажно 16 квіткоў!

Як заўсёды знайшліся смельчакі, якія прынялі ўдзел у традыцыйнай юмарыстычнай рыбалцы. Праўда, каб рыбу з’есці, трэба было ў ваду лезці! Рыбакі пад гучныя апладысменты гледачоў лавілі рыбу голымі рукамі!


Актыўна працавалі падворкі і выязны гандаль. Сваімі цікавымі рукатворнымі вырабамі радавалі народныя ўмельцы. Асабліва шмат было вязаных вырабаў, патрэбных акурат да халадоў!

Сваю прадукцыю прапаноўвалі не толькі мясцовыя гаспадаркі, прадпрыемствы і фермеры, але і госці з іншых раёнаў Прынёманскага краю.

- Сёлета ўдзел у кірмашы прынялі 9 гаспадарак нашага раёна. Прадалі яны 40 тон збожжа, 20 тон бульбы, каля 8 тон яблык. А яшчэ попытам карысталіся цыбуля, капуста, морква і іншая агародніна, - расказаў першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Шчучынскага райвыканкама Андрэй Клімовіч.

Шыкоўную тэатралізавую праграму падрыхтавалі работнікі РЦКіНТ. На восеньскім кірмашы панаваў асаблівы настрой. Свята чарговы раз нагадала, што багаты Шчучынскі край на працавітых людзей, а вынік іх добрасумленнай працы – шчодры ўраджай!






























Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter