Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Ураджэнец Беларусі, камандзір касмічнага карабля “Союз МС-03” Алег Навіцкі публікуе ў Instagram фотаздымкі беларускіх гарадоў з борта МКС

Фотапрывітанні з арбіты

Ужо на працягу месяца касманаўт Алег Навіцкі радуе беларусаў здымкамі гарадоў з космасу, прычым не толькі начнымі, але й дзённымі. Апошнім разам ён размясціў на сваёй старонцы ў Instagram фатаграфіі сталіцы Беларусі з борта МКС у светлы час сутак. “Добрай раніцы ўсім зямлянам і асабліва жыхарам Мінска!” — апублікаваў бадзёрае прывітанне ў сацсетцы Алег Навіцкі. Дарэчы, запіс усяго за гадзіну набраў звыш 1,5 тысячы лайкаў.

Раней касманаўт дзяліўся фатаграфіямі начнога Мінска з МКС, а таксама начных Брэста і Гомеля. “Я думаю, што гэта Брэст... — пісаў Навіцкі. — Пакуль былі пралёты, якія дазваляюць здымаць гарады Беларусі, зрабіў некалькі фотаздымкаў. Звяртаюся па дапамогу да маіх падпісчыкаў у Instagram. Падкажыце, ці сапраўды гэта Брэст??? Вельмі падобна”. Падпісчыкі запэўнілі касманаўта, што на фота адлюстраваны менавіта гэты беларускі горад.

Алег Навіцкі родам з горада Чэрвеня, што ў Мінскай вобласці. Гэта ўжо другі палёт яго ў космас. Першы раз быў на арбіце з кастрычніка 2012 па сакавік 2013 года: як камандзір карабля “Союз ТМА-06М”. І вось на МКС беларус адправіўся 17 лістапада 2016 года таксама як камандзір экспедыцыі.

Голас Радзімы № 8 (3512), чацвер, 23 лютага , 2017 у PDF

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter