Форум якасцi i прыгажосцi

Сёння стануць вядомы пераможцы I рэспублiканскага конкурсу палiграфiчнага мастацтва “Палiграф-Арт”, якi праходзiць у рамках XI мiжнароднай спецыялiзаванай выставы “Комбiт-2007” i VIII рэспублiканскай выставы-кiрмашу “Палiграфiя i папярова-белавыя тавары Рэспублiкi Беларусь”, што адкрылiся ўчора ў Мiнску.

З кожным годам попыт на беларускiя кнiгi расце. Яны прызнаны на еўрапейскiм i сусветным узроўнях. Як лiчаць спецыялiсты, цiкавасць да выданняў залежыць i ад палiграфiчнага выканання. Важным крокам у развiццi выпуску палiграфiчнай прадукцыi i папярова-белавых тавараў (сшыткаў, блакнотаў, календароў, альбомаў для малявання, чарчэння, папак) з’яўляецца арганiзацыя галiновых выстаў-кiрмашоў.
Разам з тым у палiграфiчнай галiне iснуе нямала праблем, адзначыў у час урачыстага адкрыцця форуму мiнiстр iнфармацыi Беларусi Уладзiмiр Русакевiч. Найбольш важная з iх — тэхнiчнае пераабсталяванне прадпрыемстваў. Уладзiмiр Русакевiч выказаў упэўненасць у тым, што правядзенне такiх форумаў будзе спрыяць пашырэнню дзелавых кантактаў вытворцаў сучасных тэхналогiй у вобласцi палiграфii i гандлёвых прадпрыемстваў рэспублiкi, а таксама палепшыць iх эканамiчнае становiшча.
Конкурс “Палiграф-Арт” упершыню праводзiцца Мiнiстэрствам iнфармацыi Беларусi i ЗАТ “Тэхнiка i камунiкацыi” з мэтай стымулявання развiцця друкарскай справы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter