Інтэграцыйнае аб’яднанне Еўразійскі эканамічны саюз 29 мая адзначыла чатырохгоддзе

Формулы і фарматы

Інтэграцыйнае аб’яднанне Еўразійскі эканамічны саюз (краіны Мытнага саюза) 29 мая адзначыла чатырохгоддзе. За прайшоўшы час ЕАЭС пераадолеў свой складаны і няпросты шлях настройкі і станаўлення, атрымаўшы ў выніку ролю заўважнага іграка на эканамічным рынку постсавецкай прасторы і сусветнай супольнасці, паўнавартасны статус міжнароднай арганізацыі. 

Ключавымі заснавальнікамі і членамі ЕАЭС з часу яго стварэння з’яўляюцца Беларусь і Расія, якія сёння актыўна ўзаемадзейнічаюць на тэрыторыі былога СССР і ў межах іншых інтэграцыйных фарматаў — Саюзнай дзяржавы, АДКБ, СНД. 

Цяпер стратэгічныя партнёры, напярэдадні правядзення чарговага Вышэйшага дзяржсавета, Пятага форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, рыхтуюць план прыярытэтных накірункаў развіцця Саюзнай дзяржавы на бліжэйшыя чатыры гады. Найперш у галіне эканомікі. Распрацоўваецца і дэкларацыя аб далейшым развіцці інтэграцыі ў ЕАЭС.

Нагадаю, што больш за 80 расійскіх суб’ектаў усталявалі трывалыя гандлёва-эканамічныя сувязі з нашай краінай: на ўзроўні рэгіёнаў і муніцыпалітэтаў рэалізуецца каля 320 самых розных дамоўленасцей. Але не варта забываць і аб знешнепалітычным, міжпарламенцкім вымярэнні супрацоўніцтва. Краіны-саюзнікі выступаюць заўсёды супольна па шырокім коле міжнароднага парадку дня з агульнымі альбо блізкімі пазіцыямі, шчыльна працуюць у большасці ўплывовых сусветных арганізацый накшталт ААН і АБСЕ.

Аднак Беларусь, нягледзячы на існуючыя даволі вострыя і адчувальныя пытанні ў двухбаковых эканамічных сувязях з Расіяй, стала разлічвае на далейшы рост гандлёвага абароту паміж намі. А ён па выніках мінулага года дасягнуў 32,4 мільярда долараў, узняўшыся ў параўнанні з 2016-м на 23,5 працэнта. Такім чынам, беларускі экспарт склаў 12,8 мільярда долараў (рост больш чым на 17 працэнтаў).

Паводле звестак Белстата, у першым квартале гэтага года назіраецца далейшая дынаміка павелічэння ўзроўню беларускага экспарту тавараў у Расійскую Федэрацыю: у параўнанні з адпаведным перыядам 2017-га — на 25,7 працэнта (да 9,8 мільярда долараў). Дэталізуючы лічбы, трэба ўзгадаць: знешнегандлёвы абарот у гэты ж перыяд вырас да 19,2 мільярда долараў (на 25,5 працэнта вышэй, чым у студзені-сакавіку мінулага года). Імпарт — больш чым 9,4 мільярда (рост на 25,4 працэнта). Станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склалася ў суме 315,2 мільёна (павелічэнне на 37,9 працэнта). 

Па-ранейшаму вялікае значэнне ў міждзяржаўных эканамічных кантактах мае сельская гаспадарка: пастаўкі беларускага харчавання і сельгассыравіны летась выраслі да 31,7 працэнта ад усяго экспарту ў Расійскую Федэрацыю.

У бліжэйшы час беларускі бок мае намер ажывіць з прадстаўнікамі новага ўрада Расіі перамоўны працэс па кантрактнай цане на газ пасля 2019 года і яго пастаўках у наступныя гады. Гэта неабходна для вызначэння формулы кошту расійскіх энерганосьбітаў пры стварэнні адзінага рынку электраэнергіі, нафты і газу ў ЕАЭС да 2025 года. 

Трэба дадаць таксама, што ў 2017-м у нашу краіну з Расіі было накіравана 19,01 мільярда кубічных метраў газу і 18 мільёнаў тон нафты. У першым квартале 2018-га мы ўжо атрымалі 6 мільярдаў кубічных метраў газу і 4,5 мільёна тон нафты. 

На слыху і рэалізацыя найбуйнейшага сумеснага беларуска-расійскага інвестпраекта па будаўніцтву ў Гродзенскай вобласці Беларускай АЭС магутнасцю 2400 МВт, якое вядзецца своечасова і згодна з графікам. Запуск першага энергаблока БелАЭС запланаваны ў Астраўцы на першую палову 2019 года. 

Вось такія навіны. Сустрэнемся...

sav@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter