На всех минских пляжах можно отдыхать и купаться: посмотрели, как проверяют водоемы на опасные бактерии

Формула чыстай вады

Чым вышэй градус на тэрмометры, тым мацней хочацца пакупацца. Дарэчы, надвор’е ўжо спрыяе таму, каб акунуцца ў ваду. Куды падацца, дзе можна смела паплаваць? У Мiнску для адпачынку на вадзе зацверджаны 21 пляж у пяцi зонах рэкрэацыi. Справа за малым — пераканацца, што яны прыдатныя для купання, i запасцiся плаўкамi або купальнiкам. Пра тое, як правяраюць ваду ў вадаёмах на наяўнасць мiкробаў, шкодных хiмiчных рэчываў i iншых не самых прыемных арганiзмаў, высвятляў карэспандэнт «Р».

Сёння водны адпачынак і купанне спецыялістамі санэпiдслужбы не забароненыя.
Фото  БЕЛТА

Рэкагнасцыроўка на мясцовасцi

На кантролi санiтарна-эпiдэмiялагiчнай службы горада Мiнска знаходзяца пяць вадаёмаў: Заслаўскае вадасховiшча — восем пляжаў (1—6, 8, 9), крынiца — два пляжы (3, 4), Дразды — пяць пляжаў (2, 5—8), Цнянскае вадасховiшча — пяць пляжаў (1—5), Камсамольскае возера — адзiн пляж (1). Каб праверыць, цi можна купацца на тым цi iншым пляжы, спецыялiсты цэнтраў гiгiены i эпiдэмiялогii сталiцы выязджаюць на мясцовасць, дзе робяць адбор вады для правядзення лабараторных даследаванняў. Ён ажыццяўляецца раённымi арганiзацыямi, за якiмi замацаваны пляжы — такiх у Мiнску сем. Супрацоўнiкi на катары або лодцы адплываюць на прадугледжаную адлегласць i з пэўнай глыбiнi набiраюць у стэрыльную шкляную або пластыкавую (у залежнасцi ад методыкi) тару ваду. Як правiла, адбор робяць на некалькiх пунктах на рознай аддаленасцi адзiн ад аднаго. Таксама адначасова з гэтым ацэньваецца стан тэрыторыi i рэкрэацыйных аб’ектаў.

Спецыялiсты, якiя адбiралi ваду, дастаўляюць яе па адрасе Петруся Броўкi, 13, дзе мы зараз i знаходзiмся. За справу бяруцца дзве лабараторыi. Калi вада мае патрэбу ў даследаваннi па паказчыках мiкрабiялагiчнай бяспекi, то яна паступае ў аддзяленне санiтарнай мiкрабiялогii мiкрабiялагiчнай лабараторыi. Там у вадзе шукаюць бактэрыi: кiшачную палачку i iншыя мiкра-арганiзмы. У выпадку калi вада правяраецца па паказчыках бяспекi па хiмiчным складзе (пах, узважаныя рэчывы, раствораны кiсларод, рН, свiнец, цынк i iнш.), яна адпраўляецца ў лабараторыю даследавання вод санiтарна-гiгiенiчнай лабараторыi.

Адбор вады робяць на некалькіх пунктах на рознай аддаленасці адзін ад аднаго.
Фота прадастаўлена Мiнскiм гарадскiм цэнтрам гiгiены i эпiдэміялогii

— Даследаванне ўзору займае ад аднаго да пяцi дзён, у залежнасцi ад складзенай праграмы выпрабавання i вiду даследавання, — тлумачыць урач-гiгiенiст аддзялення камунальнай гiгiены аддзела гiгiены дзяржаўнай установы «Мiнскi гарадскi цэнтр гiгiены i эпiдэмiялогii» Вольга Адоньева. — Бактэрыi растуць на пажыўных асяроддзях не так хутка, таму патрэбны нейкi час, каб яны выявiлiся.

— Тут мы правяраем ваду на мiкрабiялагiчныя паказчыкi, — паказвае свае «ўладаннi» фельчар-лабарант Анастасiя Бародзiч— Спачатку фiльтруем яе праз адмысловыя мембранныя фiльтры, потым змяшчаем фiльтры на кубкi з пажыўным асяроддзем i адпраўляем у тэрмастат — шафу з пэўнай тэмпературай. Там яны растуць.

Пад прыцэлам мiкраскопа

— Адзiн з этапаў даследавання праходзiць пад прыцэлам мiкраскопа, — працягвае урач-бактэрыёлаг — загадчык аддзялення санiтарнай мiкрабiялогii i мiкрабiялагiчнай лабара-торыi Юлiя Сакавец— Мы павiнны паглядзець, якi мiкраарганiзм вырас, адтыпаваць яго, пералiчыць на пэўны аб’ём вады, параўнаць з нарматывам i зразумець, цi перавышае атрыманы вынiк нарматыў, прапiсаны ў дакуменце.

Галоўным аспектам для абмежавання або забароны купання ў ходзе аналiзу з’яўляецца неадпаведнасць узору, якi даследуецца, нармаваным паказчыкам бяспекi. Пры неадпаведнасцi вады гiгiенiчнаму нарматыву ў залежнасцi ад вынiкаў лабараторных даследаванняў рэкрэацыйнае выкарыстанне павярхоўнага воднага аб’екта абмяжоўваецца, прыпыняецца або забараняецца. Аб нестандартных вынiках лабараторных даследаванняў проб вады, адабраных санiтарна-эпiдэмiялагiчнай службай Мiнска, iнфармуюцца адмiнiстрацыi сталiчных раёнаў i балансатрымальнiкi пляжаў. У выпадку нездавальняючых вынiкаў уносяцца прапановы абмежаваць купанне дзяцей. Пры гэтым, калi на адным i тым жа пляжы нездавальняючыя вынiкi фiксуюцца двойчы, прыпыняецца купанне не толькi дзяцей, але i дарослых.

 Праверка вады на мiкрабiялагiчныя паказчыкi
Фота Сяргея МIЦЭВIЧА

— Санiтарна-мiкрабiя-лагiчны аналiз вады вызначае ступень бiялагiчнай небяспекi воднага аб’екта, якi даследуецца, для жыцця i здароўя чалавека, — расказвае Юлiя Сакавец.

— Выяўленне патагенных мiкраарганiзмаў адназначна сведчыць аб дрэнным санiтарным становiшчы аб’екта, якi даследуецца, аднак невыяўленне не з’яўляецца дакладнай прыкметай эпiдэмiчнай бяспекi. Патагенныя мiкраарганiзмы знаходзяцца ў водным аб’екце непастаянна, а iх колькасць значна саступае колькасцi непатаген-ных цi ўмоўна патагенных мiкраарганiзмаў.

Падставай для адмены мер па абмежаваннi, прыпынення або забароны рэкрэацыйнага выкарыстання павярхоўна-га воднага аб’екта з’яўляецца атрыманне двух паслядоўных станоўчых вынiкаў лабараторных даследаванняў вады аб адпаведнасцi яе патрабаванням нарматыву па паказчыках мiкрабiялагiч-най бяспекi. Патрабаваннi, што прад’яўляюцца да арганiзаваных пляжаў, дазваляюць знiзiць верагоднасць захворвання людзей i забяспечыць iх камфортны адпачынак.

— Па стане на 8 чэрвеня ўсе пробы вады адпавядаюць устаноўленым патрабаванням бяспекi па мiкрабiялагiчных паказчыках, у тым лiку кiшачная палачка. На падставе комплекснай ацэнкi водных аб’ектаў сёння купанне на пляжах Мiнска не забаронена, — канстатуе Вольга Адоньева.

grudnitskiy@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter