В новом интерактивном музее истории Гродно планируют выставить скелет мамонта

Форма і змест

Музей, прысвечаны гісторыі Гродна і Гродзеншчыны, з'явіцца ў будынку былога Палаца культуры тэкстыльшчыкаў. Будынак у стадыі рэканструкцыі. Аднаўленне фасада амаль завершана — праведзена абліцоўванне цокаля мармурам, выкладзены гранітныя прыступкі, заменена сістэма водаадвядзення, устаноўлены пандусы і тактыльная плітка, першапачатковы белы колер фасада зменены на больш цёплы светла-карычневы. Цяпер работы актыўна вядуцца ўнутры. Мяркуецца, рэканструкцыя завершыцца ў маі 2021 года. Пасля ўводу ў эксплуатацыю будынак перададуць пад кантроль Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. Яго работнікі ўжо распрацоўваюць праекты будучых экспазіцый.


— Плануем стварыць нянудны музей, дзе разам з унікальнымі экспанатамі будуць арганізаваны інтэрактыўныя зоны з сэнсарнымі экранамі і іншымі аўдыявізуальнымі сродкамі. Хочам прыцягнуць турыс­таў і жыхароў горада аўтэнтыч­нымі і рэдкімі прадметамі, якія адлюстроўваюць соцыум і найважнейшыя эпахальныя падзеі ў даступных вобразах і формах, — паведаміў БЕЛТА дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка.

Напрыклад, у цэнтры адной з залаў размесціцца шкілет маманта ў натуральную велічыню — пры яго стварэнні выкарыстаюць рэшткі жывёл часоў палеаліту, знойдзеныя ў Гродзенскай вобласці. Сваё адлюстраванне ў экспазіцыі з унікальнымі дакументамі, фотаздымкамі, макетамі і дыярамамі атрымаюць падзеі розных часоў, у тым ліку вайны 1812 года, Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай. У наведвальнікаў будзе магчымасць зрабіць здымак на памяць у фотасалоне XIX стагоддзя, прагуляцца па вуліцах міжваеннага Гродна, акунуцца ў жыццё гарадской рыначнай плошчы і гэтак далей. 

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter