В "Славянского базара в Витебске" - новый директор

Фестываліць будзем па-новаму

Трыццацігадовы Глеб Лапіцкі прызначаны генеральным дырэктарам Цэнтра культуры “Віцебск” і дырэктарам міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. На працягу апошніх пяці гадоў гэтыя пасады займаў Аляксандр Сідарэнка. Па яго словах, рашэнне пакінуць іх ён прыняў самастойна. Да новага прызначэння Лапіцкі працаваў начальнікам галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай рабоце апарата Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Фота БЕЛТА


Па першай адукацыі Глеб Лапіцкі — ветэрынарны доктар. Ён скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны ў 2011 годзе. Але ўжо праз тры гады атрымаў дыплом Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Творчасць заўсёды прыцягвала Глеба Лапіцкага. З 2010 года ён з’яўляецца салістам Віцебскай абласной філармоніі. “Голас — лірычны барытон глыбокага матавага тэмбру, вялікага дыяпазону”, — так апісваюць магчымасці выканаўцы калегі Глеба. У яго багажы — звыш за сотню разнажанравых твораў сучаснай эстраднай спадчыны і ўдзел у пяцістах канцэртных праграмах па ўсёй рэспубліцы і за яе межамі. Ён супрацоўнічае з многімі творчымі калектывамі, з’яўляецца пастаянным удзельнікам гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемстваў і лаўрэатам шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.

Акрамя таго, Глеба Лапіцкага добра ведаюць як аўтара і каардынатара папулярных сацыяльных і культурных праектаў “Мы — разам!”, “Новыя імёны Беларусі”, “Беларускі майстар” і іншых. Усе чакаюць ад Лапіцкага новых цікавых ідэй, запалу, адданасці справе і на новым месцы працы.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter