Фестываль народных тэатраў

Ініцыятарам правядзення якой стаў 8 гадоў таму назад, шчыра вітаў шматлікіх дарагіх гасцей, сустракаў самадзейных артыстаў з розных куткоў Беларусі і, канечне, сваіх бярэзінскіх аматараў тэатральнага мастацтва.

Сёлета Мікалай Мікалаевіч ПЫТЛЯК, рэжысёр народнага тэатра Бярэзінскага РДК, адзначыў свой 60-гадовы юбілей і ў чарговы раз адкрываў «Бярэзінскую рампу»

Ініцыятарам правядзення якой стаў 8 гадоў таму назад, шчыра вітаў шматлікіх дарагіх гасцей, сустракаў самадзейных артыстаў з розных куткоў Беларусі і, канечне, сваіх бярэзінскіх аматараў тэатральнага мастацтва.

VIII абласны фестываль народных тэатраў «Бярэзінская рампа» прадставіў на суд гледачоў сем спектакляў, удалося прыцягнуць і зацікавіць самую розную аўдыторыю. Так, дзіцячы спектакль «Прыгоды Тэафіла на востраве піратаў» народнага тэатральнага калектыву «Пунсовыя ветразі» Салігорскага Палаца культуры сабраў поўную залу маленькіх удзячных гледачоў. Бярэзінскі тэатр прадставіў камедыю «Сямейны партрэт з грашовымі знакамі», народны тэатр «Метамарфозы» Маладзечанскага Палаца культуры — спектакль па п’есе М. Горкага «Васа Жалязнова», Жодзінскі тэатр — драму «Вясёлая вада смутку» па п’есе Уладзіміра Гуркіна, артысты Барысаўскага тэатра «Відарыс» — камедыю «Жарты кахання», госці з Івацэвічаў Брэсцкай вобласці — драму «Вей, ветрык» па п’есе Яна Райніса. Аднак артысты Слуцкага народнага тэатра драмы і камедыі Уладзіміра Галубка, здалося, «узялі ў палон» абсалютна ўсіх і заслужана павезлі дадому і Гран-пры, і яшчэ стос дыпломаў. Спектакль «Стомлены д’ябал» Сяргея Кавалёва (рэжысёр Аляксандр Туміловіч), напэўна, яшчэ доўга будзе прыгадвацца кожнаму гледачу дакладнай прадуманасцю, неверагоднай рэальнасцю вобразаў, удалым мінімалізмам дэкарацый, глыбокім сэнсам...

— Усе гэтыя людзі, для якіх служэнне тэатру стала неабходным, як паветра, заслугоўваюць высокай пашаны, — адзначыла старшыня журы фестывалю, народная артыстка Беларусі, якая служыць Нацыянальнаму акадэмічнаму тэатру імя Янкі купалы, Марыя Захарэвіч. — Мы ў чарговы раз убачылі творчыя працы, якія парадавалі і нас, і гледачоў, і сталі сапраўдным святам. Дзякуй кіраўніцтву вобласці, упраўленню культуры Мінаблвыканкама за падтрымку: у Беларусі гэта адзіны абласны фестываль. І важна, каб ён жыў і надалей.

Алена ГРОМАВА

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter