В Большом театре представят книгу «Феномен Валентина Елизарьева»

Феномен Елізар’ева

Вялікі тэатр запрашае на прэм’еру... кнігі

Балет і Елізар’еў, па сутнасці, сталі сінонімамі за тыя дзесяцігоддзі, што Валянцін Мікалаевіч прысвяціў мастацтву танца.

bolshoibelarus.by

Узначаліўшы ў 26 гадоў беларускую балетную трупу, Елізар’еў стаў самым маладым галоўным балетмайстрам Савецкага Саюза. Але не гэты факт праславіў пастаноўшчыка, а яго наватарскі погляд і смелыя, сучасныя, поўныя метафарычнасці і пластычнай разнастайнасці балеты, якія з захапленнем прымаліся і прымаюцца ва ўсім свеце. І ў свае 74 маэстра працягвае заставацца адданым балету, займаючы пасаду мастацкага кіраўніка Вялікага тэатра Беларусі.

Творчасці і лёсу Елізар’ева прысвечана не адна кніга. Раскрыць унікальнасць маэстра паспрабавала і таленавітая журналістка Інэса Плескачэўская. Яе новая кніга носіць назву «Феномен Валянціна Елізар’ева». Тут сабрана вялікая колькасць фатаграфій як самога Валянціна Мікалаевіча, так і сцэн з яго спектакляў, інтэрв’ю са знакамітымі і любімымі артыстамі балета, кампазітарамі, балетмайстрамі і, вядома, гутарка з самім Елізар’евым, сумленная і максімальна адкрытая. Прэзентацыя, ці, як удакладняе аўтар, прэм’ера кнігі, пройдзе 2 сакавіка ў Вялікім тэатры перад паказам балета «Спартак».

Гледачы змогуць пагутарыць з Інэсай Плескачэўскай і Валянцінам Елізар’евым і атрымаць іх аўтографы. Акрамя таго, плануецца, што на сустрэчу завітаюць артысты, інтэрв’ю з якімі можна прачытаць на старонках выдання.

Дарэчы, Інэса Плескачэўская — уласны карэспандэнт «СБ» у ЕС, не першы год яна друкуецца і на старонках «Народнай газеты».

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter