Темпы капремонта по стране сейчас более высокие, чем в прошлом году

Фасады абноўцы рады

Дзяржаўная праграма «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» паставіла перад будаўнікамі і камунальнікамі задачу: ахопліваць капрамонтам і мадэрнізацыяй штогод не менш за тры працэнты ад жылфонду, які эксплуатуецца.

У Мінску ў першым паўгоддзі па стане на 31 ліпеня адрамантавана 369,3 тысячы «квадратаў».
sb.by

Андрэй Рамашка, начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Мінжылкамгаса, адзначыў на сустрэчы з журналістамі, што ў краіне капрамонт жылых дамоў ажыццяўляецца апераджальнымі тэмпамі, а гадавы план работ выкананы на 33 працэнты. Ён падкрэсліў:

— Да аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама даведзены заданні па капрамонце 3,54 мільёна «квадратаў» жылфонду. Па выніках першага паўгоддзя ў краіне ўведзена ў эксплуатацыю 1,176 мільёна квадратных метраў жылля. За аналагічны перыяд мінулага года ў эксплуатацыю пасля капрамонту было ўведзена 948 мільёнаў квадратных метраў жылля. Такім чынам, дынаміка выканання работ станоўчая.

За першае паўгоддзе гэтага года ўведзены ў эксплуатацыю 401 аб’ект жылфонду. Цяпер вядзецца капрамонт на 552 аб’ектах. Большасць уводзіцца ў эксплуатацыю ў трэцім квартале, паколькі на пачатак года выпадаюць работы па праектаванні, падрыхтоўцы будынкаў, правядзенні арганізацыйных сходаў з жыхарамі. Для астатніх запланаваных да капрамонту 335 аб’ектаў вядуцца таргі, выбіраюцца падрадчыкі. Адрамантуюць іх да канца года.

Паўгадавое заданне па капрамонце і мадэрнізацыі жылога фонду выканана як у рэгіёнах, так і ў сталіцы. Ігар Ганчарык, намеснік галоўнага інжынера ДА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка», канстатаваў:

— У Мінску ў першым паўгоддзі ўведзена ў эксплуатацыю 316 тысяч квадратных метраў жылля, а па стане на 31 ліпеня адрамантавана 369,3 тысячы «квадратаў». Трэба будзе выканаць капрамонт жылфонду агульнай плошчай 1,074 мільёна квадратных метраў — 241 жылы дом. На гэтыя мэты выдзелена 234 мільёны рублёў. Летась адрамантавалі 187 сталічных дамоў агульнай плошчай 973,9 тысячы квадратных метраў. На гэтыя мэты зрасходавана 176,6 мільёна рублёў. Фінансаванне капрамонту ажыццяўлялася за кошт сродкаў мясцовага бюджэту і адлічэнняў наймальнікаў і ўласнікаў жылых памяшканняў.

Спецыяліст таксама падзяліўся планамі па капрамонце дамоў у сталіцы. Чакаецца, што ў наступным годзе адрамантуюць 1,077 млн квадратных метраў жылля. У сярэднім міжрамонтны тэрмін эксплуатацыі жылога дома складае 35 гадоў. Капрамонт складаецца з такіх работ, як рамонт даху, балконаў, казыркоў, уваходаў у пад’езды і ганкаў, замена сетак газа- і водазабеспячэння, каналізацыі, вокнаў у месцах агульнага карыстання, электрашчыткоў і слабатокавых шчыткоў, аднаўленне аздаблення ў месцах агульнага карыстання пасля замены інжынерных камунікацый і парушанага добраўпарадкавання падчас выканання работ. Будаўнікі замяняюць сеткі ацяплення і радыятары ў месцах агульнага карыстання, а вось рамонт пад’ездаў жыхары выконваюць за свой кошт.

shimuk@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter