На Евровидение-2015 от Беларуси отправится дуэт – певец Юзари и скрипачка Маймуна

Фартуна Маймуны

Юзары і Маймуна з песняй Time абышлі фаварыта нацыянальнага адбору на “Еўрабачанне” групу Milki Аляксандра Рыбака і заваявалі права прадставіць нашу краіну на конкурсе ў Вене.
Юзары і Маймуна з песняй Time абышлі фаварыта нацыянальнага адбору на “Еўрабачанне” групу Milki Аляксандра Рыбака і заваявалі права прадставіць нашу краіну на конкурсе ў Вене.

Юзары і Маймуна

Перамога ў фінале нацыянальнага конкурсу стала для дуэта Uzari & Maimuna добрым падарункам на Новы год. Асабліва для саліста Юрыя Наўроцкага, больш вядомага як Юзары, які ўжо не першы год спрабуе прарвацца на еўрапейскую сцэну. Дваццацітрохгадовы юнак паспеў ужо дабіцца немалых поспехаў у музычнай сферы. Яго добра ведаюць як аўтара і выканаўцу ўласнага рэпертуару, напоўненага рознымі фарбамі сучаснага гучання ў стылі поп-рок і фольк, не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Да прыкладу, Юзары з’яўляецца лаўрэатам конкурсу “Новая хваля” ў Юрмале. А вось у нацыянальных адборах на “Еўрабачанне” артысту чамусьці не шанцавала. Праўда, хлопец не распускаў нюні і ўсялякімі спосабамі стараўся “засвяціцца” на еўрапейскім конкурсе. У 2011 годзе Юзары выступіў у якасці бэквакаліста ў беларускай канкурсанткі Анастасіі Віннікавай у Дзюсельдорфе, а сёлета напісаў аранжыроўку кампазіцыі для Надзеі Місяковай, якая прадставіла Беларусь на дзіцячым конкурсе на Мальце. Магчыма, каб поўнасцю раскрыцца і заваяваць сімпатыі журы і гледачоў нацыянальных конкурсаў, артысту проста не хапала добрага кампаньёна, якім сёлета стала Маймуна.

Што цікава, яшчэ нядаўна гэта пара не была нават знаёма. Спачатку ў Юзары ўзнікла ідэя песні, а пасля — думка пра тое, што нядрэнна было б выступіць з ёй дуэтам з якім музыкантам. Выбар выпаў менавіта на Маймуну — таленавітую беларускую скрыпачку са змешанымі каранямі, якая працуе ў стылі сlassical crossover (сінтэз элементаў класічнай, электроннай і поп-, рок- музыкі). Таленавіта і стыльна выкананая імі кампазіцыя Time пра няспыннасць часу, у якой чуваць скандынаўскія ноткі, была прызнана лепшай у фінале нацыянальнага конкурсу. Ні Гюнеш, ні Napoli, ні нават новаспечаныя Milki Аляксандра Рыбака не змаглі перагнаць па балах Юзары і Маймуну. Таму білет на радзіму Канчыты Вурст дастаўся менавіта іх дуэту.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter