Выступление председателя Совета Республики Национального собрания М.Мясниковича на закрытии пятой сессии Совета шестого созыва

Фармiраванне заканадаўчай базы для ўстойлiвага развiцця - галоўная задача Парламента

Паважаныя члены Савета Рэспублiкi!

Паважаныя запрошаныя!

С$ння завяршаецца пятая сесiя Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь шостага склiкання. У ходзе пасяджэнняў сесii Савет Рэспублiкi адобрыў 42 законапраекты.

Законапраекты, якiя былi падтрыманы на гэтай сесii, ствараюць дадатковыя прававыя ўмовы для ўстойлiвага развiцця краiны. Напрыклад, важныя папраўкi для iнвестара замацаваны ў законапраекце "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб прыватызацыi дзяржаўнай ма$масцi i пераўтварэннi дзяржаўных унiтарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы", якi мы адобрылi ўчора.

Бюджэт на 2019 год i новая рэдакцыя Падатковага кодэкса, якiя прыняты Парламентам, з'яўляюцца вельмi адказнымi нарматыўнымi актамi, гэта, па сутнасцi, эканамiчныя iнструменты развiцця краiны ў наступным годзе i на перспектыву.

У праекце бюджэту на 2019 год пашырана аўтаномiя рэгi$наў i прадугледжана яшчэ большая самастойнасць мясцовых бюджэтаў. Прапановы Савета Рэспублiкi як палаты рэгiянальнага прадстаўнiцтва па гэтых пытаннях у асноўным падтрыманы.

На гэтай сесii Савет Рэспублiкi адобрыў законапраект, якi прадугледжвае ўнясенне змяненняў i дапаўненняў у Крымiнальны, Крымiнальна-працэсуальны i Крымiнальна-выканаўчы кодэксы, Кодэкс аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях. Такi падыход адпавядае Дэкрэту № 7 i ўстаноўкам Кiраўнiка дзяржавы, накiраваным на больш лiберальныя рынкавыя ўмовы для бiзнес-супольнасцi. Лiчу, што супрацоўнiкi Сакратарыята Савета Рэспублiкi сумесна з прадстаўнiкамi навукi i бiзнесу добра папрацавалi над папраўкамi ў Грамадзянскi кодэкс у мэтах павышэння iнвестыцыйнай прывабнасцi краiны. Мяркуем, што гэты праект у наступным годзе Урад унясе ў Палату прадстаўнiкоў.

Паважаныя калегi!

Працягвалася актыўная мiжнародная дзейнасць Савета Рэспублiкi.

29 лiстапада парламенцкая дэлегацыя Рэспублiкi Беларусь пад маiм кiраўнiцтвам прымала ўдзел у планавых восеньскiх мерапрыемствах МПА СНД.

Паступальна развiваецца дыялог Савета Рэспублiкi са структурамi Савета Еўропы. У Мiнску ў вераснi прайшоў шэраг мерапрыемстваў па пытаннях развiцця мясцовага кiравання i самакiравання. Пастаянная камiсiя па рэгiянальнай палiтыцы i мясцовым самакiраваннi пад кiраўнiцтвам А.А.Папкова зрабiла ўс$ магчымае, каб мясцовыя ўлады папоўнiлi свае веды.

Станоўчы рэзананс меў вiзiт старшынi сената парламента Рэспублiкi Казахстан К.-Ж.К.Такаева. Падпiсана пагадненне, створана падкамiсiя па супрацоўнiцтве ў iнавацыйнай сферы.

11 лiстапада ўпершыню за ўсю гiсторыю беларуска-французскiх стасункаў адбыўся вiзiт старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у сенат Французскай Рэспублiкi. Да гэтага мерапрыемства бакi рыхтавалiся - створаны сенацкiя камiсii па супрацоўнiцтве, зацверджаны iх персанальныя саставы.

У мэтах развiцця пастаянных сувязей памiж парламентамi ў рамках вiзiтаў дэлегацый Iрана, Турцыi, Егiпта падпiсаны пагадненнi аб супрацоўнiцтве.

Паважаныя члены Савета Рэспублiкi!

Традыцыйна снежань - час для пастаноўкi мэтавых задач на наступны год i на перспектыву.

У 2019 годзе Савету Рэспублiкi трэба вельмi адказна папрацаваць над праектам асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь да 2025 года i над заканадаўчай базай па iх выкананнi. Вельмi шмат даручэнняў i iншых вострых праблем, вырашэнне якiх нельга аднесцi, як кажуць, на заўтра.

Улiчваючы неабходнасць безумоўнага выканання мэтавых задач i ўстановак Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р.Лукашэнкi, неабходна завяршыць разгляд Парламентам законапраектаў, неабходных для рэалiзацыi Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 23 лiстапада 2017 г. № 7 "Аб развiццi прадпрымальнiцтва". Вы ведаеце, што гэта даручэнне знаходзiцца на асаблiвым кантролi Кiраўнiка дзяржавы.

Лiчу, што для гэтага неабходна больш актыўна задзейнiчаць патэнцыял навукоўцаў i экспертаў. У нас створаны i працуе навукова-кансультатыўны савет пры прэзiдыуме Савета Рэспублiкi. Пажаданне - патрэбна зрабiць яго дзейнасць больш эфектыўнай. Буду ўдзячны, калi вырашэнне гэтай няпростай задачы ўзначалiць шаноўная Мар'яна Акiндзiнаўна Шчоткiна.

У 2019 годзе мы павiнны з мясцовымi Саветамi i Палатай прадстаўнiкоў завяршыць арганiзацыйную работу па стварэннi беларускага маладз$жнага парламента.

Звяртаюся ў першую чаргу да Брэсцкага, Гомельскага i Магiл$ўскага абласных Саветаў дэпутатаў. Неабходна ў блiжэйшы час сфармiраваць абласныя маладз$жныя парламенты, каб на роўных умовах вылучаць сваiх прадстаўнiкоў у рэспублiканскую структуру.

Шаноўнае спадарства!

Парламенцкаму сходу Саюза Беларусi i Расii мэтазгодна працягваць наступальную дзейнасць па рэалiзацыi iнiцыятыў Савета Рэспублiкi па манiторынгу Дагавора аб Саюзнай дзяржаве, распрацоўцы Канцэпцыi зблiжэння заканадаўства Беларусi i Расii, унiфiкацыi нацыянальнага заканадаўства i ўзмацненнi ролi Пастаяннага камiтэта Саюзнай дзяржавы ў гэтым напрамку. Ала Мiкалаеўна Бодак выпрацавала шмат iнiцыятыў, лiчу, зможа спрыяць прыняццю прынцыповых рашэнняў.

Паважаныя члены Савета Рэспублiкi!

Дазвольце падзякаваць вам за сумесную пл$нную работу ў перыяд сесii, павiншаваць з надыходзячымi Калядамi i Новым годам, пажадаць вам i вашым блiзкiм дабрабыту, мiру i здароўя.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter