Прочным счастьем наполнена жизнь Зои Апанович

Фарбы жыцця Зоі Апановіч

Наведалася да майстра па манікюры Зоі Іванаўны Апановіч і прыйшла ў захапленне ад багатага ўнутранага свету гэтай жынчыны, яе ўмення стварыць вакол чароўную атмасферу.

Зоя Апановіч сваімі рукамі вышывае карціны і іконы.
Майстрыха вышывае дзівосныя карціны і дорыць іх блізкім і сябрам. З дзяцінства яна любіла збегчы на прыроду, узабрацца на ўзгорак і дыхаць водарам кветак і зёлак. Заўсёды ў яе руках былі просты аловак і ліст паперы. Любімыя пейзажы ператвараліся ў маляваныя гісторыі. Зоя Іванаўна расказвае, што пераносіць іх на тканіну пачала пасля хваробы. Сяброўка прынесла ёй у бальніцу кавалак бялюткага паркалю з рознакаляровымі ніткамі і прапанавала паспрабаваць што-небудзь вышыць. Так з’явіўся нясмелы першы шывок, затым яшчэ. У дзяўчынкі-нежурынкі ў хуткім часе пачалі атрымоў­вацца нават вышываныя іконы. Дарэчы, адна з іх цяпер упрыгожвае Свята-Міхайлаўскую царкву ў вёсцы Нач Ганцавіцкага раёна. Айцец Дзмітрый благаславіў жанчыну на вышыванне абразоў. Да вяселляў дзяцей сваімі рукамі яна вышыла ручнікі.

Любіць Зоя Іванаўна ўвіхацца каля сваіх кветак. Стварае на падворку сапраўдныя клумбы-шэдэўры. На яе лецішчы ззяюць яны ад пачатку вясны і да позняй восені. Умее з простых прадметаў зрабіць арыгінальныя ўпрыгожванні. Падрастае, гледзячы на крэатыўную маму, і дачушка Кацярынка.

Давялося мне чуць выказванне аб тым, што, калі робіш штосьці для іншых без чакання падзякі, нехта запісвае гэта ў кнігу лёсаў і пасылае шчасце. Падумалася: «Такім трывалым шчасцем напоўнена жыццё Зоі Апановіч, чалавека шчырай душы, майстрыхі ад Бога».

Таццяна Маляўка, в. Агарэвічы, Ганцавіцкі раён

Фота аўтара
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter