
Квадракоптар «Фантом-4» набыў для патрэб раёна Маладзечанскі райвыканкам. На гэты апарат вагой менш за паўтара кілаграма, аснашчаны камерай з высокім дазволам, ускладаюцца вялікія надзеі. Так, ужо зараз супрацоўнікі МНС выкарыстоўваюць яго здольнасці — вышыня палёту каля 500 метраў, час працы на адной зарадцы прыкладна 25 хвілін і дальнасць кіравання з пульта 3,5 кіламетра — для назірання за паводкавымі з’явамі, падтапленнямі. Невялікі дрон праляціць над самымі недаступнымі месцамі, пакажа,
Читайте также
На мінулым тыдні дзякуючы гэтаму беспілотніку супрацоўнікі Маладзе-чанскага РАУС і РАНС ліквідавалі буйны цэх па вытворчасці самагону ў вёсцы Насілава. Канфіскавана і знішчана 390 літраў гатовага прадукту і больш за 4 тоны брагі.
— Многія супрацоўнікі міліцыі былі заняты забеспячэннем парадку на выбарах, і некаторыя самагоншчыкі вырашылі скарыстаць гэта ў сваіх мэтах. Але дзе там! Мы вызначылі зоны, у якія трапілі двары тых, хто ўжо прыцягваўся да адказнасці за самагонаварэнне, паднялі ў паветра квадракоптар. Ён абляцеў гаспадарчыя пабудовы, перадаючы сігнал на планшэт. Камера высокага дазволу «разгледзела» не толькі дым, дровы ў машыне, але нават белыя каністры на снезе, — расказаў аб падрабязнасцях паветранага рэйду Яўген Жылінскі, намеснік начальніка Маладзечанскага РАУС.

У выхадныя беспілотнік працаваў у Мінскім раёне, дзе ў наваколлі вёскі Бараўляны любяць паганяць на квадрацыклах мясцовыя жыхары. Некаторыя дазваляюць сабе выязджаць на палі, засеяныя азімымi. Шырокія рэльефныя колы літаральна пераворваюць пасевы, безнадзейна іх псуючы. Дрону з вышыні выдатна відаць, дзе менавіта яны знаходзяцца і куды кіруюцца.
Читайте также
Аперацыя праводзілася маштабная: пасля абеду ў суботу ў раёне Бараўлян сабраліся інспектары ДАІ, супрацоўнікі абласнога
АМАПа, патрульна-паставой службы Мінскага РАУС і нават служачыя ўнутраных войск. На зямлі ў любы момант гатовы пагнацца за парушальнікамі аўто павышанай праходнасці i нават два снегаходы. Побач з імі беленькі апарат з прымацаванай знізу камерай выглядае вельмі сціпла. На фоне снегу, а потым шэрага неба ён амаль незаўважны, затое сам «бачыць» далёка і вельмі добра. Як толькі ў поле яго зроку трапляў падазроны аб’ект, інфармацыя паступала на планшэт, а потым — па рацыі патрульным нарадам.
— А што такое? Што я парушыў? — дзівіцца мужчына сярэдніх гадоў, якога спынілі супрацоўнікі міліцыі.
Яму тлумачаць, што катацца па засеяных палях нельга, а па дарозе — тым больш, квадрацыклы па сваіх тэхнічных характарыстыках і асаблівасцях канструкцыі не прызначаны для ўдзелу ў дарожным руху.

— Чаму? — не перастае абурацца вадзіцель.
Дакументаў на транспартны сродак у яго няма, таму ў бліжэйшы час квадрацыкл будзе знаходзіцца на стаянцы каля Бараўлянскага аддзела міліцыі — пакуль не вызначаць яго паходжанне і прыналежнасць
Читайте также
Падчас рэйду прэтэнзіі ў супрацоўнікаў міліцыі ўзніклі да пяці вадзіцеляў. У трох з іх адсутнічалі дакументы на транспартныя сродкі.
Пры выкананні такіх розных задач беспілотнік зарэкамендаваў сябе проста выдатна. Нічога дзіўнага, што станоўчы вопыт па выкарыстанні дронаў плануецца ўкараняць і ў іншых раёнах.
nevmer@mail.ru