Фантастыка пад купалам

Браты Запашныя прывязуць у Гомель найлепшых цыркавых артыстаў з усяго свету

Шосты год запар народныя артысты Расіі Эдгар і Аскольд Запашныя арганізуюць Сусветны фестываль цыркавога мастацтва “Ідал”, які па праву ўваходзіць у лік найбольш прэстыжных цыркавых конкурсаў у свеце. Традыцыйна форум праводзіцца на сцэне Вялікага Маскоўскага цырка, якім кіруюць вядомыя браты. Аднак сёлета фестываль пашырыць геаграфію.


Запашныя ініцыявалі праект “Ідал Беларусь”. У якасці пляцоўкі выбраны Гомельскі дзяржаўны цырк. У верасні на яго манеж выйдуць найлепшыя артысты з усяго свету з прыгожымі, небяспечнымі, драматычнымі, вясёлымі і абавязкова рэкорднымі нумарамі. Ацэньваць артыстаў будуць эксперты з Іспаніі, Італіі, Германіі, Францыі, Мексікі, Кітая, Канады і іншых краін. Эдгар Запашны лічыць, што падобнага роду праект прадаставіць магчымасць адоранай беларускай цыркавой моладзі прадэманстраваць свае ўменні разам з артыстамі сусветнага экстра-класа, а таксама будзе садзейнічаць умацаванню міжнароднага супрацоўніцтва, надасць дадатковы імпульс развіццю турыстычнай актыўнасці ў рэгіёне.

Праект атрымаў падтрымку міністра культуры нашай краіны Юрыя Бондара і пасла Расіі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава, а значыць, маштабнаму цыркавому святу быць!

mila@sb.by

Фота БЕЛТА.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Загрузка...