Белгосцирк приглашает на новое водное шоу

Фантаны фантазій

Новая праграма «Водная феерыя. Фэнтэзі парк» стартавала ў Беларускім дзяржаўным цырку. Дзвесце тон вады, сотні водных струменяў пад самым купалам, феерычныя вадаспады — нічога падобнага ў нашым цырку раней не было.

Фота БЕЛТА

— Прызнаюся шчыра: ідэя не наша, да нас прыйшлі з задумкай гэтага шоу. Спачатку сумняваліся, — сказаў ­БЕЛТА мастацкі кіраўнік Белдзяржцырка Вітаўтас Грыгалюнас. — Мы з дырэктарам бачылі, вядома, цырк на вадзе, але гэта зусім іншая справа. Там маленькія фантанчыкі, толькі для пазначэння вады. А тут фантаны, якія б’юць пад купал цырка, розныя па вышыні, канфігурацыі, колеры. Дастаткова нават проста глядзець на гэту ваду. Але калі там яшчэ і чалавек аказваецца ўсярэдзіне, выконвае трукі! Прычым ні адна кропелька не падае на гледача.

У асяроддзі вады трукі выконваюць сілавыя акрабаты, паветраныя гімнасты на рамянях, акрабаты на батуце… Ёсць і класічныя нумары. У традыйным стылі выступаюць ілюзіяністы і дрэсіроўшчыкі з мядзве­дзямі, малпамі, ­сабакамі. У праграме прымаюць удзел як айчынныя, так і замежныя артысты. «Водная феерыя. Фэнтэзі парк» будзе ісці ў Белдзяржцырку да 10 мая. А летам з праграмай «Афрыка» да нас прыедуць артысты з Эфіопіі.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter