Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Да 135-х угодкаў Якуба Коласа цікавая выстава адкрылася ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі

Эстафета вобразаў і слоў

Выстава “Якуб Колас і Пятрусь Броўка. З душой, расчыненай наўсцяж…” — плён сумеснай працы як супрацоўнікаў музея, так і спецыялістаў з Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Нацыянальнага архіва Беларусі. Не сакрэт: Пятрусь Броўка набываў майстэрства дзякуючы ўважліваму стаўленню да працы старэйшых таварышаў, самымі ўплывовымі сярод якіх былі Якуб Колас і Янка Купала. То былі “паэтычныя настаўнікі” Петруся Броўкі, а пасля й чулыя старэйшыя сябры. І ўважлівасці да людзей, жыццялюбству паэт вучыўся ў Якуба Коласа. Іх творчым, жыццёвым стасункам і прысвечана выстава. Прадстаўлены фотаздымкі, рукапісы і асабістыя рэчы абодвух паэтаў.

Голас Радзімы № 44 (3548), чацвер, 23 лістапада, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter