Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Вялікі канцэрт-рэквіем да Дня памяці ахвяраў Халакосту рыхтуе мінчанка Ганна Лянькова

Эстафета дабрыні

Раней Ганна ўжо ладзіла канцэрты класічнай музыкі ў Мінску і Маскве. Цяпер яна рыхтуе важны для яе праект: канцэрт-рэквіем да Дня памяці ахвяраў Халакосту. Нагадаем, што па ініцыятыве ААН ён штогод адзначаецца 27 студзеня.

Балючая для многіх тэма Халакосту закранула ў гады Вялікай Айчыннай вайны і род Ганны. Яе прабабуля Ірына Масюкевіч ушанавана як Праведніца народаў свету: пад час вайны яна выратавала яўрэйскую сям’ю. Тады Ірына Масюкевіч жыла ў мястэчку Добасна — гэта сёння Кіраўскі раён Магілёўшчыны. Там і ўратавала ад рук карнікаў Мішу, Яшу і Веру Левіных. Цяпер камень, на якім напісана імя Ірыны Масюкевіч, ёсць на алеі Праведнікаў народаў свету ў Бабруйску.

Ганна Лянькова збіраецца прадставіць у Беларускай дзяржфі­лар­моніі канцэрт для аркестра ў сямі частках “Жоўтыя зоркі” (Пурымшпіль у гета) Ісака Шварца, які ў Беларусі раней не выконваўся. Запланавана інсталяцыя на тэму Халакосту. Будуць гучаць таксама іншыя музычныя творы. З дапамогай музыкі Ісака Шварца, лічыць Ганна Лянькова, магчыма больш глыбока зразумець вялікую трагедыю, якая разгортвалася ў гады вайны і ў многіх месцах Беларусі.

Міхаіл Стралец, г. Брэст

Голас Радзімы № 45 (3549), чацвер, 30 лістапада, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter