У Вялікім тэатры адбылася прэм’ера балета “Лаўрэнсія” Аляксандра Крэйна ў пастаноўцы народнай артысткі Грузіі і Расіі Ніны Ананіяшвілі

Эпахальная Лаўрэнсія

У Вялікім тэатры адбылася прэм’ера балета “Лаўрэнсія” Аляксандра Крэйна ў пастаноўцы народнай артысткі Грузіі і Расіі Ніны Ананіяшвілі
У Вялікім тэатры адбылася прэм’ера балета “Лаўрэнсія” Аляксандра Крэйна ў пастаноўцы народнай артысткі Грузіі і Расіі Ніны Ананіяшвілі. Практычна ўся трупа — 74 чалавекі — занятая ў гэтым спектаклі. Усяго чатыры склады артыстаў танцуюць эпахальны балет, пастаўлены Вахтангам Чабукіяні ў 1939 годзе. 

На сцэне нашага тэатра ў 1955—56 гадах адбылося 12 паказаў “Лаўрэнсіі” ў пастаноўцы дырыжора Іосіфа Абраміса, балетмайстра Сямёна Дрэчына і мастака Міхаіла Блішча, затым гэты балет сышоў з рэпертуару. Амаль праз 60 гадоў “Лаўрэнсія” вярнулася да гледачоў у новай рэдакцыі.



Для пастаноўкі ў Мінску была праведзена вялікая праца па рэстаўрацыі, рэканструкцыі спектакля. Для кансультацый запрашалі артыстаў, якія ў свой час працавалі асабіста з Чабукіяні ў Тбілісі і танцавалі гэты спектакль. 

Аснова пастаноўкі — гэта, вядома, сама партытура Вахтанга Чабукіяні, аднавілі ўсё, але ёсць некаторыя дадатковыя мізансцэны. Аўтары пастараліся зрабіць спектакль больш дынамічным і зразумелым сучаснаму гледачу. 

Гэта другая “Лаўрэнсія” ў жыцці Аляксандра Васільева, мастака па касцюмах. Першую ён рабіў у Тбілісі ў 2007 годзе. Цяперашняя работа мастака адрозніваецца тым, што касцюмы атрымаліся лёгкімі і рамантычнымі. Яны не перашкаджалі рухам, скачкам. Майстар застаўся ў цэлым задаволены і майстэрствам мясцовых швачак. 
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter