Развитие электротранспорта и экологическая зарядка: какие еще интересные работы участвуют в республиканском конкурсе «Энергомарафон-XIV»?

Энергія маладых


Вынiкi штогадовага рэспублiканскага конкурсу «Энергамарафон», якi праводзiцца ўжо 14-ы раз, будуць падведзены сёння ў рэжыме анлайн. Пра гэта напярэдаднi расказаў начальнiк аддзела прававой работы, кадравай палiтыкi i камунiкацый Дэпартамента па энергаэфектыўнасцi Вiталь Крэцкi.

Паводле яго слоў, конкурс бярэ свой пачатак з 2004 года:

— Сутнасць «Энергамарафону» ў тым, што яго ўдзельнiкi — выхаванцы дзiцячых садкоў, ССНУ, школьнiкi — выклалi свой пункт гледжання на энергаэфектыў-насць. Iдэя была актыўна падхоплена многiмi ўста-новамi адукацыi. I паступова да конкурсу падключылася ўся краiна. Дэпартаментам энергаэфектыўнасцi было прынята рашэнне штогод праводзiць мерапрыемствы ў розных абласных i раённых цэнтрах.

У далейшым у спiсе сталiц конкурсу былi Баранавiчы, Слуцк, Дзяржынск i многiя iншыя гарады. Сёлета эстафета перададзена Барысаву. Конкурс праводзiцца ў два этапы — на ўзроўнi вобласцi, затым пераможцы накiроўваюцца на рэспублiканскi этап. Зрэшты, упэўнены Вiталь Крэцкi, абласны этап — гэта ўжо перамога. Таму ўсе ўдзельнiкi рэспублiканскага этапа атрымлiваюць каштоўныя прызы.

Па словах спецыялiста, моладзь вельмi дакладна адчувае подых часу. Таму мноства работ прысвечана пытанням развiцця электратранспарту ў краiне, экалагiчнай зарадцы. Але не толькi. У лiку цiкавых прац, напрыклад, iдэя асвятлення памяшкання генератарам адкрыцця дзвярэй.

— Светлавы дзень у нашай краiне, асаблiва ў асенне-зiмовы перыяд, не вельмi доўгi. А многiя рабяты пасля асноўных заняткаў наведвае школьныя гурткi, майстэрнi. Там, як правiла, гарыць стандартнае асвятленне. Сутнасць работы ў тым, што за кошт той энергii, якая выпрацоўваецца пры адкрыццi-закрыццi дзвярэй, i назапашвання яе ў акумулятары пераходзiць у электраэнергiю, дастатковую для асвятлення падыхода да майстэрняў. Такiм чынам, моладзь не проста ўдзельнiчае ў конкурсе, займаецца самаадукацыяй, але i пранiкаецца тым, што кожны з нас павiнен уносiць свой уклад у мерапрыемствы па энергаэфектыўнасцi.



У блiжэйшай будучынi, адзначыў Вiталь Крэцкi, «Энергамарафон» можа выйсцi за рамкi краiны.

— Беларусь была першай рэспублiкай на постсавецкай прасторы, якая арганiзавала падобны конкурс. Пасля iдэю падхапiлi Расiя, Казахстан i iншыя. У блiжэйшай будучынi мы хочам аб’яднаць намаганнi на ўзроўнi ЕАЭС, каб маладыя вынаходнiкi — па 10—15 удзельнiкаў «Энергамарафону» ад розных краiн — маглi падзялiцца адзiн з адным сваiмi напрацоўкамi i вопытам у плане энергаэфектыўнасцi. Гэта будзе комплекснае мерапрыемства, мы пазнаёмiм гасцей з гiсторыяй нашай краiны, падрыхтуем праграму з наведваннем культавых аб’ектаў.



Штогод у конкурсе ўдзельнiчае больш за 3,5 тысячы навучэнцаў больш чым з 500 устаноў адукацыi.

arteaga@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter