Энергія святла

Сёлета ў заказніку «Спораўскі» з’явіцца фотаэлектрычная станцыя

Сёлета ў заказніку «Спораўскі» з’явіцца фотаэлектрычная станцыя.

Яна пачне выпрацоўваць экалагічна чыстую энергію ад сонца, якая будзе паступаць на продаж. Сродкі ад яе рэалізацыі будуць накіроўвацца на прыродаахоўныя мэты. Паводле папярэдніх разлікаў, у месяц такая энергія можа прыносіць прыбытак у 30 млн. рублёў.

На будаўніцтва фотаэлектрычнай станцыі, якое плануецца пачаць у гэтым месяцы, выдзяляецца 243 тыс. долараў, 149 тыс. з якіх паступіць ад міжнародных iнвестараў.

Зараз працягваецца праектаванне аб’екта. Разам з фотаэлектрычнай станцыяй у «Спораўскім» з’явіцца ўласны адукацыйны цэнтр па біялагічных рэсурсах і альтэрнатыўнай энергетыцы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter