Солисты Большого театра исполнят известные песни о войне

Эмоцыі мірнага часу

bolshoibelarus.by
Канцэрты, прысвечаныя Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, пройдуць на розных пляцоўках сталіцы і рэгіёнаў. Дата 9 Мая, упісаная ў гісторыю 74 гады таму, і сёння выклікае ў людзей самыя цёплыя і радасныя эмоцыі. Мы збіраемся ля помнікаў загінулым салдатам, прымаем удзел у шэсцях і, вядома, спяваем песні, якія дапамагалі нашым прадзедам і дзядам не здавацца і не губляць надзеі. «Священная вой-на», «Баллада о солдате», «Синий платочек», «Эх, дороги…», «На безымянной высоте», «Нам нужна одна Победа», «Смуглянка»… Гэтыя і іншыя знаёмыя нам песні прагучаць і ў святочным канцэрце Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета 8 мая.

— Канцэрты да Дня Перамогі сталі ўжо традыцыяй для беларускага Вялікага, — паведамляе прэс-служба тэатра. — Заўсёды ў гэты дзень пануе светлая, хвалюючая і шчырая атмасфера. І выканаўцы, і гледачы адчуваюць менавіта да гэтага канцэрта асаблівае — глыбокае — пачуццё. Напэўна, таму публіка імкнецца «дапамагчы» артыстам — падпявае ім, адгукаючыся на гэтыя словы, мелодыі ... А яны сапраўды выдатныя.

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter