Электрычнасць з… сіласу?

МЫ ПАБЫВАЛІ НА аб’екце, дзе актыўна вяліся будаўніча-мантажныя работы. Салідныя маштабы! Поле, на якім размяшчаецца біягазавая ўстаноўка, прымыкае да тэрыторыі цяплічнага камбіната гаспадаркі. І нагадвае касмічны пейзаж з-за вялізных цыліндрычных ёмістасцей. Як растлумачыў намеснік старшыні «Рассвета» па будаўніцтве Сяргей СЕМЯНЮГА, гэта агрэгаты для вытворчасці біягазу з арганічнай біямасы, далей газ будзе спальвацца ў генерыруючых агрэгатах, і на выхадзе «рассветовцы» атрымаюць электра- і цеплаэнергію.

У СВК «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага Кіраўскага раёна ўзводзіцца адна з самых буйных у Еўропе біягазавых установак.

МЫ ПАБЫВАЛІ НА аб’екце, дзе актыўна вяліся будаўніча-мантажныя работы. Салідныя маштабы! Поле, на якім размяшчаецца біягазавая ўстаноўка, прымыкае да тэрыторыі цяплічнага камбіната гаспадаркі. І нагадвае касмічны пейзаж з-за вялізных цыліндрычных ёмістасцей. Як растлумачыў намеснік старшыні «Рассвета» па будаўніцтве Сяргей СЕМЯНЮГА, гэта агрэгаты для вытворчасці біягазу з арганічнай біямасы, далей газ будзе спальвацца ў генерыруючых агрэгатах, і на выхадзе «рассветовцы» атрымаюць электра- і цеплаэнергію.

Вядома, што для нашай краіны ў цэлым і для асобных рэгіёнаў актуальнай з’яўляецца задача пераходу на альтэрнатыўныя крыніцы энер- гіі  — выкарыстанне мясцовых відаў паліва. Вось таму ў маштабах «Рассвета» і раёна ўзнікла ідэя ўзвядзення ў буйной гаспадарцы, якая мае вялізны цяплічны камбінат, біягазавай устаноўкі, для работы якой выкарыстоўвалася б мясцовая сыравіна.

Пастаўкі абсталявання і яго мантаж вядзе нямецкая кампанія LTV.

— Калі задумвалася ўзвя- дзенне біягазавай устаноўкі ў «Рассвете», планавалася, што яе магутнасць будзе тры мегаваты. Але з улікам таго, што патрэбу ў электраэнергіі мае значная колькасць спажыўцоў, пасля ўдасканалення тэхналогіі прыйшлі да высновы аб плануемай магутнасці ў 4,8 МВт. На дадзены момант гэта адна з самых буйных установак ва Усходняй Еўропе! Больш магутная працуе толькі ў Германіі — на 20 МВт, — расказаў кіраўнік праекта Аляксандр Піскун.

«Кормам» для «рассветовской» устаноўкі плануюцца гнойная жыжа, якой дастаткова на жывёлагадоўчых аб’ектах гаспадаркі, і… кукурузны сілас! Побач для яго назапашвання спецыяльна ўладкаваны дзве ямы, дзе будзе захоўвацца 30 тысяч кубаметраў сіласу. Ні многа ні мала — 320 тон жыжы і 85 тон кукурузнага сіласу патрэбна у дзень для нармальнага функцыянавання кагенерацыйных установак. У такой камбінацыі, пры якаснай сыравіне, будзе атрыманы максімальны выхад біягазу, у выніку чаго выхад электраэнергіі складзе 4,8 МВт кожную гадзіну пры рабоце ўстаноўкі на поўную магутнасць. Энергія паступіць у Бабруйскія электрасеткі і будзе выкарыстана для патрэб гаспадаркі і раёна. Цеплавую энергію па максімуму атрымаюць мясцовы цяплічны камбінат і асобныя аб’екты аграгарадка Мышкавічы.

— На дадзены момант працягваюцца будаўніча-мантажныя работы, рыхтуемся да біялагічнага пуску першай чаргі. Сама ўстаноўка складаецца з чатырох аўтаномных модуляў, якія змогуць працаваць незалежна адзін ад другога, — удакладніў Аляксандр Піскун. — Дарэчы, поўны выхад на праектную магутнасць плануем зрабіць вясной 2012 года.

Да аб’екта на пастаяннай аснове прымацуюць інжынера, слесара і электрыка, якія пройдуць навучанне і ў Германіі.

Назапашваецца газ, растлумачыў Сяргей Семянюга, 2,5—3 месяцы, і ўжо вясной плануецца атрымліваць штогадзіны 1,2 МВт электраэнергіі.

Між іншым, кошт біягазавай устаноўкі складае 11 мільёнаў еўра!

Безумоўна, не магло не зацікавіць пытанне, як жывецца і працуецца нямецкім спецыялістам на «рассветовской» зямлі. Шэф-мантажнік Міхаэль Кунэрт падкрэсліў, што і ён, і яго калегі з Германіі адчуваюць сябе камфортна, іх задавальняе мясцовы менталітэт, людзі добразычлівыя і прыязныя.

Наталля ХАДАКОВА

Фота Максіма МІКЕШЫНА і БЕЛТА

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter