Яшчэ адна карціна нашага земляка пайшла з малатка за круглую суму

Экспрэсія Малевіча

Не так даўно мы пісалі, што наш суайчыннік Казімір Малевіч паставіў новы рэкорд — яго карціна “Супрэматычная кампазіцыя” была прададзена на аўкцыёне Christie’s за больш чым 85,8 мільёна долараў! І вось імя майстра зноў на слыху. Сума больш сціплая — 10,4 мільёна долараў. Але не менш цікавая гісторыя прададзенай работы.


Малевіч напісаў “Пейзаж” у 1911 годзе пад уплывам творчасці французскага мастака-постімпрэсіяніста Поля Сезана. Карціна адносіцца да так званай чырвонай серыі — серыі работ мастака, якія вылучаюцца энергічнымі мазкамі і выразнымі колерамі. Яны адсылаюць гледача да спадчыны фавізму і кубізму і адначасова з гэтым апярэджваюць станаўленне супрэматызму. Больш за паўстагоддзя карціна знаходзілася ў зборы Базельскага мастацкага музея ў Швейцарыі, а пасля была вернута нашчадкам мастака. На цяперашнія таргі карціна была выстаўлена з прыватнай калекцыі.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter