Экспрэсам да святочнага стала

На святы чыгунка пусціць больш за 160 дадатковых цягнікоў

У навагоднія і калядныя дні, з 26 снежня па 12 студзеня, на чыгунцы з’явіцца больш за 160 дадатковых цягнікоў.

Сярод іх — састаў № 638/637 Мінск—Гомель, які адправіцца са сталіцы 28, 29, 30, 31 снежня, і № 632/631 Мінск—Гомель — 28, 30 31 снежня, а таксама 2, 4 і 7 студзеня.

Жадаючыя тэрмінова даехаць да Брэста трапяць сюды на цягніку № 635/636 Мінск—Пінск—Брэст. Са сталіцы ён адправіцца 29 снежня. Тым, чый накірунак ідзе на Гродна, БЧ прапануе дадатковы састаў № 668/667 Гродна—Мінск. З пачатковага пункта ён выедзе 30-га і 31 снежня.

Акрамя таго, прыбавіцца цягнікоў на маршрутах Брэст—Магілёў, Мінск—Полацк, Брэст—Баранавічы, Брэст—Орша, Брэст—Гомель, а таксама Мінск—Масква, Брэст—Масква, Мінск—Санкт-Пецярбург і іншых.

Больш падрабязную інфармацыю пра дадатковыя цягнікі можна знайсці на сайце БЧ: rw.by.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter