Экспарцёры лухты

Правакатары ад сепаратызму і экстрэмісты-”экспарцёры” не спяць нават па начах
У папярэднім нумары газеты мы расказвалі пра шматлікія ачагі сепаратызму ў свеце. Іх каля пяцідзесяці. Аднак правакатары ад сепаратызму і экстрэмісты-”экспарцёры” не спяць нават па начах. Так, 7 кастрычніка на сайце Астраханскай абласной думы Расіі з’явілася заява аб стварэнні Ніжне-Волжскай народнай рэспублікі. Зроблена яна ад імя “надзвычайнага камітэта” (колькі такіх было ў гісторыі), у які нібыта ўваходзяць старшыня абласной думы, губернатар, начальнік УФСБ па вобласці і былы міністр абароны ДНР Ігар Стралкоў.


Прадстаўнік прэс-службы астраханскай думы Віктар Мартыненка ўпэўнены ва ўзломе афіцыйнага сайта. Спецыялістамі вядзецца праверка ўзнікнення звароту “надзвычайнага камітэта”. Вядома, што за публічныя заклікі да ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці і сепаратызму ў інтэрнэце і СМІ яе аўтараў чакае  крымінальны пераслед. На жаль, апошнім часам сусветная сетка ўсё часцей становіцца палігонам для абкаткі самых брыдкіх форм і метадаў інфармацыйных войнаў, экспарту рэвалюцый і проста звычайнай лухты: геапалітычныя правакацыі літаральна захліснулі  інтэрнэт і скіраваны, найперш, на раскачванне грамадска-палітычнай сітуацыі, стварэнне ў грамадстве атмасферы страху. Прынцып прасоўвання ідэй рознакаліберных “гарачых галоў”, тайных цэнтраў палітычнага супрацьстаяння просты: спачатку брудныя інтэрнэт-”гульні”, затым крывавыя “рэаліці-шоу”. За прыкладамі далёка хадзіць не трэба — яны ляжаць на паверхні і адлюстроўваюць падзеі апошніх гадоў.


Магчыма, менавіта для падобных выпадкаў амерыканскі журналіст Крэйг Сільверман, які таксама займаецца даследаваннямі ў Калумбійскім універсітэце, распрацаваў сэрвіс Emergent для выкрыцця навін-”вутак”. Яго мэта — выяўленне ілжывых плётак у анлайн-навінах. Стваральнік Emergent і яго каманда збіраюць інфармацыю з інтэрнэт-рэсурсаў у спецыяльную базу даных, а кожнай тэме прысвойваецца так званы рэйтынг праўдзівасці... 


Аднак вернемся да падзей у Беларусі. Бліжэйшым часам Мінск стане цэнтрам палітычнага жыцця СНД — тут пройдуць пасяджэнні савета кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні прэзідэнтаў. Асобнае месца будзе нададзена праблемам далейшага станаўлення і развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза, які павінен пачаць адлік свайго палітычнага і эканамічнага жыцця са студзеня 2015 года, і тэме адначасовай ратыфікацыі краінамі Дагавора аб ЕАЭС. Тым больш што парламенты Расіі і Казахстана ўжо гэта зрабілі. Нагадаем, праект Дагавора аб ЕАЭС быў падпісаны 29 мая ў Астане.


Спадзяюся, што напярэдадні саміту кіраўнікоў мытнай “тройкі” гэты важны дакумент ратыфікуе і беларускі парламент. 


Вось такія навіны. Сустрэнемся...

Ігар Савосценка, галоўны рэдактар


sav@sb.by

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter