Экспанаты... з раёнаў адсялення

ЯНА ПРАВОДЗІЦЦА ў адпаведнасці з рэспубліканскім планам мерапрыемстваў да 25-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Сёння ў Нацыянальным гістарычным музеі адкрываецца выстаўка “Беларусь. 25 год пасля Чарнобыля”.

ЯНА ПРАВОДЗІЦЦА ў адпаведнасці з рэспубліканскім планам мерапрыемстваў да 25-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

У адкрыцці экспазіцыі прымуць удзел прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і грамадскасці, святары праваслаўных прыходаў, якія дзейнічаюць на тэрыторыях Беларусі, Украіны і Расіі, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама ўдзельнікі ІХ Міжнароднага інфармацыйна-метадычнага семінара, арганізаванага Дэпартаментам па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Рэспублікі Беларусь ва ўзаемадзеянні з Мінскай Епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы і апаратам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

На выстаўцы будзе прадстаўлена кампазіцыя тэматычных фотаматэрыялаў з суправаджальнай інфармацыяй аб чарнобыльскай катастрофе, дзейнасці дзяржавы па асноўных кірунках пераадольвання наступстваў катастрофы, у тым ліку міжнародным чарнобыльскім супрацоўніцтве.

Будуць экспанавацца прадметы, якія адлюстроўваюць культурную спадчыну пацярпелых тэрыторый. Яны сабраны ў 90-я гады мінулага стагоддзя дзяржаўнай экспедыцыяй, якая працавала ў раёнах адсялення. Экспанатамі выставы таксама з’яўляюцца і выданні чарнобыльскай тэматыкі: фотаальбомы і буклеты аб жыццядзейнасці ў найбольш пацярпелых раёнах.

Больш таго, на выставе “Беларусь. 25 год пасля Чарнобыля” прадэманструюць работы вядомых мастакоў, напрыклад, Міхаіла Савіцкага. Падчас экспанавання выставы будзе арганізаваны паказ відэафільмаў адпаведнай тэматыкі.

Вера ГНІЛАЗУБ, “БН”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter