«Музей беларускай лялькі» открылся в Чечерске

Экспанаты з душой

Ідэя стварыць музей, у якім будуць жыць лялькі, належыць супрацоўнікам Чачэрскага раённага цэнтра рамёстваў, фальклору і этнаграфіі. На рэалізацыю задуманага прыйшлося патраціць каля года. Усё, уключаючы атмасферу стылізаванай беларускай хаты, у якой размясцілася экспазіцыя, распрацоўвалі ўласнымі сіламі. На сёння тут размя­шчаюцца больш за 100 лялек ручной работы — абрадавых, абярэгаў і тых, што прадстаўляюць касцюмы жыхароў розных куткоў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.



Дарэчы, менавіта з жадання супрацоўнікаў цэнтра аднавіць мясцовы касцюм усё і пачалося. У першую чаргу яны стварылі строй свайго рэгіёну, затым вырашылі паўтарыць выявы ўсіх беларускіх строяў. Цяпер з усімі імі можна пазнаёміцца ў Музеі беларускай лялькі.

Асобную экспазіцыю складае абрадавая тэматыка. Адзін з сімвалічных экспанатаў — дрэва жыцця з міні-лялькамі ў нацыянальных касцюмах. Побач увасабленне каляндарнага цыкла з абярэгамі. Напрыклад, парны абярэг «Дзень і Ноч» абараняе людзей пры святле дня і падчас начнога сну, Лялька-траўніца дапамагае ў захаванні здароўя, Ярыла лічыцца сімвалам невымернай сілы святла і сонца. А яшчэ тут ёсць Багач, Каза-калядніца, Вербніца... Калекцыя, упэўніваюць стваральнікі музея, будзе пастаянна дапаўняцца.


— Музей беларускай лялькі захоўвае духоўныя каштоўнасці, традыцыі. Думаю, у нас будуць усе падставы ганарыцца ім, — разважае дырэктар цэнтра Юлія Фенік.

mila@sb.by

Фото БЕЛТА
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter