Уникальные деревянные ложки изготавливают в Березино

Экспанаты практычнага прызначэння

У  выглядзе каштана, з выявай герба горада і нават даўжынёй 23 метры… Якіх толькі лыжак не ўбачыш у Беразіно! Менавіта тут, на базе раённага цэнтра рамёстваў, функцыянуе адзіны ў краіне пакой-музей драўляных лыжак.

lyzhka-ucoz.com

Музей адкрыўся восенню 2010 года. Сёння ў яго фондах — каля 300 экспанатаў, паведамляе tvr.by. Ёсць і абрадавыя лыжкі, і сувенірныя, і паўсядзённыя. А зроблены яны з парод дрэў, якія растуць на бярэзінскай зямлі, — дуба, ліпы, бярозы, яблыні і нават воўчай ягады. З якога менавіта матэрыялу выразаны сталовы прыбор, падказвае яго форма — лісты, плады, кветкі.

Крыніцай папаўнення фондаў музея з’яўляецца абласное свята-конкурс драўлянай лыжкі «Бярэзінскія лыжкары». Удзельнікі конкурсу спаборнічаюць у такіх намінацыях, як «Самая вялікая лыжка», «Лепшая лыжка для ежы», «Прыгажуня выставы» і гэтак далей. Пасля свята ўсе работы разьбяроў адпраўляюцца ў экспазіцыю.



Яшчэ незвычайны музей цікавы тым, што ў ім не толькі можна паглядзець на лыжкі, ацаніць філіграннасць работы, але і самім паспрабаваць выразаць сталовы прыбор. «Школай лыжкарскага майстэрства» кіруе мясцовы разьбяр Яўген Осіпаў. Выкладчык фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, ён доўгія гады сумяшчаў працу з хобі, а цяпер поўнасцю прысвяціў сябе рамяству. Дарэчы, Яўген Осіпаў — адзін з аўтараў самай вялікай у Беларусі 23-метровай лыжкі. Гэта не проста драўляная фігура велізарных памераў. На ёй выразана мноства малюнкаў, большасць з якіх утойвае сакральны сэнс нараджэння і жыцця.

За некалькі гадоў лыжкі сталі своеасаблівым брэндам Беразіно, дзякуючы ім павялічваецца колькасць турыстаў. Творамі драўлянага мастацтва цікавяцца не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. Напрыклад, нядаўна калекцыя бярэзінскіх лыжак выстаўлялася ў Кітаі.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter