Мирский замок начинает Осенний сезон концертов Белгосфилармонии

Экскурсія з музыкай

Напярэдадні Сусветнага дня турызму 26 верасня музей «Замкавы комплекс «Мір» пачынае Восеньскі сезон канцэртаў Белдзяржфілармоніі. Ён пройдзе ў традыцыйным фармаце.

З 10:00 да 14:00 у Партрэтнай зале Мірскага замка будзе арганізавана музычнае суправаджэнне экскурсій беларускім піяністам Аляксандрам Музыкантавым, лаўрэатам шматлікіх міжнародных конкурсаў, стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі. Аляксандр вядзе актыўную канцэртную дзейнасць з 2001 года. У якасці саліста і ў складзе камерных ансамбляў выступаў у Польшчы, Германіі, ЗША, Швецыі, Швейцарыі і іншых краінах, у тым ліку ў такіх вядомых залах, як Saal Cortot у Парыжы, Concert Noble у Бруселі, а таксама Royal Albert Hall і Steinway Hall у Лондане, паведамляе philharmonic.by. З 2007 года Музыкантаў з'яўляецца салістам канцэртна-гастрольнага аддзела Бел­зярж­філармоніі, а з 2010-га — выкладчыкам кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Паслухаць музыку ў рамантычнай атмасферы замка можна будзе не толькі заўтра. Музычнае суправа­джэнне экскурсій адбудзецца таксама 17 і 31 кастрычніка,  7 лістапада.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter