Национальный центр современных искусств Беларуси признан лучшим в СНГ

Экскурсія ў анлайн-фармаце

Турыстычны партал turstat.com склаў рэйтынг лепшых музеяў і цэнтраў сучаснага мастацтва краін СНД, папулярных для наведванняў, анлайн-тураў і віртуальных экскурсій. Прыемна, што ўзначаліў яго Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Беларусі. Гэта шматфункцыянальная структура была створана пяць гадоў таму шляхам зліцця дзвюх устаноў з багатай гісторыяй — Музея сучаснага выяўленчага мастацтва і Творчых майстэрняў «Цэнтр Сучасных Мастацтваў». 

ncsm.by

Сёння НЦСМ праводзіць актыўную дзейнасць, накіраваную на развіццё і папулярызацыю айчын­нага сучаснага мастацтва, прасоўванне эксперыментальных кірункаў, знаёмства гледача з лепшымі замежнымі ўзорамі. Выставачныя, тэатральныя, адукацыйныя праекты цэнтра нязменна прыцягваюць увагу і аматараў мастацтва, і крытыкаў, і сродкаў масавай інфармацыі. Гонар НЦСМ — яго багатая музейная калекцыя. Адметна, што пазнаёміцца з ёй можна не толькі вочна. На афіцыйным сайце ўстановы ncsm.by прадстаўлены работы ў розных відах мастацтва — графіка, скульптура, жывапіс, фота, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. На анлайн-экскурсію можна патраціць не адну гадзіну. 

Варта адзначыць, што свой рэйтынг партал Турстат складаў менавіта па выніках даследавання папулярнасці музеяў і прапаноў віртуальных тураў і экскурсій. У спіс лепшых разам з нашым НЦСМ трапілі таксама Цэнтр Гейдара Аліева ў Баку, Цэнтр сучаснага мастацтва «Куланшы» і Палац міру і згоды (Піраміда) у Нур-Султане, Музей сучаснага мастацтва ў Ерэване і Цэнтр сучаснага мастацтва ў Ташкенце.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter