У франшизы «Голодные игры» появится приквел

Экранізацыі быць

Асновай для папулярнай кінасерыі стала трыло­гія амерыканскай пісьменніцы Сьюзэн Колінз «Галодныя гульні». Дзеянне кніг разгортваецца ў постапакаліптычнай дзяржаве, дзе выбраныя жэрабем дзеці вымушаны змагацца адзін з адным у забаўляльным шоу на выжыванне. У 2012 годзе з’явіўся першы фільм, пазней былі выпушчаны ­яшчэ тры. 

Кадр з фільма «Галодныя гульні»

Нядаўна аб’явілі пра пачатак працы над прыквелам франшызы «Балада аб пявучых птушках і змеях» — аднайменны раман Колінз бу­дзе выпушчаны ў маі гэтага года. Галоўным героем новага фільма стане тыран Сноў. Стужка раскажа пра маладосць будучага прэзідэнта выдуманай таталітарнай дзяржавы Панэм, у якой штогод праходзіць «бойня» паміж дзецьмі і падлеткамі. У «Галодных гульнях» ролю злыдня выконваў ка­надскі акцёр Дональд Сазерленд. Хто сыграе героя ў маладосці, пакуль невядома.

Рэжысёрам прыквела выступіць Фрэнсіс Лоў­рэнс, сцэнарыстам — Майкл Арнт. Абодва ўжо працавалі над фільмамі «Галодныя гульні». 

ncsm.by

Кадр з фільма «Галодныя гульні»
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter