Экалагічны стыль жыцця. Тыдзень нефармальнай адукацыі ладзіцца пяты год запар сумеснымі намаганнямі грамадскіх арганізацый.

Тэма сёлетняга — “Нефармальная адукацыя ў Беларусі — да павышэння якасці жыцця”. Арганізатары не абмінулі тэму экалагічнасці існавання. Бо яны ўпэўнены, што высокая якасць жыцця непарыўна звязана з такімі неабходнымі кожнаму з нас рэчамі, як чыстае паветра і вада, няшкодная ежа. Таму ў розных гарадах краіны з 20 па 27 верасня пройдуць тэматычныя семінары і трэнінгі. Мы паспрабуем акінуць вокам асноўныя з іх.

Тэма сёлетняга — “Нефармальная адукацыя ў Беларусі — да павышэння якасці жыцця”. Арганізатары не абмінулі тэму экалагічнасці існавання. Бо яны ўпэўнены, што высокая якасць жыцця непарыўна звязана з такімі неабходнымі кожнаму з нас рэчамі, як чыстае паветра і вада, няшкодная ежа. Таму ў розных гарадах краіны з 20 па 27 верасня пройдуць тэматычныя семінары і трэнінгі. Мы паспрабуем акінуць вокам асноўныя з іх.

21 верасня новыя веды па вядзенні арганічнай сельскай гаспадаркі змогуць атрымаць апантаныя агароднікі. Адукацыйны семінар па пермакультуры ладзіць экалагічнае таварыства “Зялёная сетка”. Ён пачнецца ў 11.00 у Мінску (вул.Сухая, 25). А школьнікі Гродна ў гэты дзень змогуць навучыцца маляваць коміксы на тэму ўстойлівага развіцця — заняткі пачнуцца ў 15.00 у дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.
22 верасня “Зялёная сетка” прапануе прагляд фільма “Гісторыя рэчаў” у Брэсце (17.00, кафэ “Синема”) і Гродна (8.00, дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы). 23 верасня ў Мінску запланаваны адукацыйны семінар па праблеме змянення клімату. 24 верасня крэатыўны майстар-клас навучыць падлеткаў размалёўваць экалагічныя сумкі. Ён пачнецца ў 11.00 у Обальскай сярэдняй школе Шумілінскага раёна. 25 верасня трэнер-эксперт Віталь Нікановіч ладзіць прэзентацыю “Сам сабе турагент, ці Як спадарожнічаць актыўна, цікава і эканомна” (17.00, Мінск, пр-т Машэрава, 25—321).
Настаўнікаў біялогіі і хіміі, прадмета “здаровы лад жыцця” і ўсіх, каго цікавіць пытанне карыснай ежы, “Зялёная сетка” запрашае 26 верасня ў 10 гадзін на ролевую гульню “Экалагічны прыгавор” (Мінск, вул.Кнорына, 3). А 27 верасня ў Мінску “Адукацыя без межаў” праводзіць трэнінг па экалагічнаму валанцёрству (вул.Сухая, 25).
— Экалагічны стыль жыцця ў сучаснай Еўропе — гэта модна, і мы спрабуем увесці гэтую моду і ў нашай краіне. Мерапрыемствы Тыдня нефармальнай адукацыі абяцаюць быць немаруднымі і сумнымі лекцыямі аб экалагічных пагрозах, — падкрэсліла Наталля Рабава, кансультант па арганізацыйнаму развіццю экалагічнага таварыства “Зялёная сетка”. — Удзельнікі будуць глядзець і абмяркоўваць фільмы, удзельнічаць у ролевых гульнях, прыдумляць сюжэты для коміксаў і маляваць свае задумкі, самастойна ствараць розныя карысныя, а галоўнае — экалагічныя рэчы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter