Цыркавыя артысты з 16 краін выступяць у Мінску ў верасні

Егіпецкія львы і латвійскія галубы

Першы Мінскі міжнародны фестываль цыркавога мастацтва стане адной са значных падзей, прымеркаваных да святкавання 950-годдзя Мінска. З 21 па 24 верасня мінчане і госці горада атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з лепшымі дасягненнямі сусветнага цыркавога мастацтва. На манежы Беларускага дзяржаўнага цырка выступіць каля сотні артыстаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Узбекістана, Латвіі, Літвы, Венгрыі, Румыніі, Германіі, Аўстраліі, В’етнама, КНДР, Егіпта, Эфіопіі, ЗША.

dddmarket.ru

На працягу трох дзён артысты будуць спаборнічаць у конкурсных выступленнях. Гледачы ўбачаць нумары “Камічныя талерачкі з сабачкам”, “Дрэсіраваныя галубы”, “Акрабаты на мачце”, “Нубійскія львы і бенгальскія тыгры з Егіпта” і іншыя. Ацэньваць артыстаў будзе прафесійнае журы, у склад якога ўвойдуць вядомыя і аўтарытэтныя ў цыркавым свеце прадзюсары, рэжысёры, дырэктары цыркаў. Менавіта яны вызначаць уладальнікаў спецыяльных прызоў фестывалю і ўдзельнікаў галоўнага прадстаўлення. Гала-канцэрт “Шоу пераможцаў” адбудзецца 24 верасня. Білеты на фінальнае шоу каштуюць ад 17 да 42 рублёў, на конкурсныя прадстаўленні — ад 7 да 37 рублёў.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter