"Витебская снежинка" закружит в танце пары из более чем 10 стран

Эфектны квікстэп і рытмічны джайв

Міжнародны конкурс па спартыўных танцах “Віцебская сняжынка” пройдзе ў гэтыя выхадныя ў горадзе над Дзвіной у трыццаць чацвёрты раз. Заяўкі на ўдзел у сёлетнім турніры падалі танцавальныя пары больш чым з 10 краін. Такая вялікая цікавасць з боку замежнікаў выклікана тым, што спаборніцтвы праходзяць пад эгідай WDSF (World Dance Sport Federation) — гэта значыць, што балы, заробленыя парамі ў Віцебску, залічваюцца ў іх сусветны рэйтынг.


Квікстэп, вальс, танга і джайв... Цягам двух дзён танцоры будуць змагацца за званне лепшых у запальным рытме на пляцоўцы канцэртнай залы “Віцебск”. Конкурс пройдзе сярод пар розных узроставых катэгорый, у кожнай з якіх будуць вызначаны пераможцы. Традыцыйна ўдзельнікі прадэманструюць сваё майстэрства ў еўрапейскай і лацінаамерыканскай праграмах. Самыя юныя пары таксама прадставяць на суд журы камбінаваныя праграмы (стандарт + лаціна). Акрамя таго, сёлета ўпершыню пройдуць камандныя спаборніцтвы па праграмах “Стандарт” і “Лаціна” ў катэгорыі “Моладзь”. А гэта значыць, Віцебск ахопіць неверагодны дух не толькі парнай, але і каманднай барацьбы.

mila@sb.by

Фота БЕЛТА.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter