Еўрапейская якасць

У Мсціслаўлі адкрыўся цэх па вытворчасці цвёрдых сыроў

Вытворчасць сыроў — найбольш рэнтабельная складаючая малочнай вытворчасці

Першай ластаўкай у выкананні даручэння кіраўніка дзяржавы па мадэрнізацыі прадпрыемстваў краіны назваў губернатар Магілёўскай вобласці Пётр Руднік адкрыццё цэха па вытворчасці цвёрдых сыроў на Мсціслаўскім масларобна-сыраробным заводзе. З уводам гэтага падраздзялення па вырабу 15 тон цвёрдых сыроў у суткі на, па сутнасці, новым заводзе, узрастуць не толькі вытворчыя паказчыкі, але і зарплата работнікаў.

Для загрузкі прадпрыемства на поўную магутнасць, спатрэбіцца 150 тон малочнай сыравіны ў суткі. Мяркуецца, што пастаўляць яе будуць модулі малочна-таварных ферм не толькі Мсціслаўскага, а і суседняга Клімавіцкага раёна.

Ажыццяўленне такога шырокамаштабнага праекта адбылося з дапамогай Нацбанка, які на пастаяннай аснове ажыццяўляе меры па стымуляванні развіцця эканомікі краіны і аказвае падтрымку пры рэалізацыі эфектыўных праектаў, арыентаваных на экспарт ці імпартазамяшчэнне.

«Увядзенне ў эксплуатацыю такіх вытворчасцей — гэта дадатковы экспарт, валюта, якая ідзе на паляпшэнне дабрабыту краіны», — адзначыла старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова.

Намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы невыпадкова назваў беларускае малако «нашай нафтай»: чатыры мільёны тон малака і малочных прадуктаў у год краіна рэалізуе на экспарт. І гэта не проста сыравіна, а канкурэнтназдольная малочная прадукцыя — папулярныя вырабы на рынках Расіі і яшчэ 50 краін свету, з якімі зараз мы стаім на адным месцы па якасці...

Па словах губернатара Магілёўcкай вобласці Пятра Рудніка, вытворчасць сыроў — найбольш рэнтабельная складаючая малочнай вытворчасці. А тут побач Расія, на тэрыторыі якой беларускія сыры заўжды карыстаюцца попытам...

Сімвалічны ключ ад аб’екта Пётр Руднік урачыста ўручыў дырэктару ААТ «Мсціслаўскі масларобна-сыраробны завод» Уладзіміру Пятрову, які шчыра падзякаваў старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Надзеі Ермаковай і адзначыў, што будаўніцтва такога аб’екта без крэдытнай дапамогі было б немагчымым.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter