Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Аддаць даніну памяці загінулым салдатам Вялікай Айчыннай вайны ў Аляксандраўскі сад у Маскве прыйшлі ветэраны, палітыкі, дыпламаты, прадстаўнікі беларускай дыяспары

Дзякуй за мір!

Пра ўрачыстую цырымонію ўскладання вянка ад Пасольства Беларусі ў Маскве да Магілы Невядомага салдата ля Крамлёўскай сцяны напярэдадні паведамлялася і на сайце ФНКА “Беларусы Расіі”: усіх ахвочых запрашалі далучацца. Памятнае мерапрыемства прысвячалася 73-й гадавіне Перамогі. У ім прынялі ўдзел Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, ветэраны Вялікай Айчыннай, прадстаўнікі беларускай дыяспары, дыпламаты. Кветкі былі ўскладзены таксама й да памятных знакаў “Горад-герой Мінск” і “Брэсцкая крэпасць-герой”: на Алеі гарадоў-герояў у Аляксандраўскім садзе.

Узорны аркестр Ганаровай варты Маскоўскага гарнізона выканаў Дзяржаўны гімн Беларусі. Перад удзельнікамі мерапрыемства ўрачыстым маршам прайшла рота 154-га асобнага каменданцкага Праабражэнскага палка.

А ў Дзелавым і культурным комплексе беларускага Пасольства ў Маскве ў той жа дзень, 3 мая, прайшла сустрэча з ветэранамі вайны, адкрылася выстава “У баях за Айчыну” Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Аліна Немагай

Голас Радзімы № 17 (3569), пятніца, 11 мая, 2018 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter